Sep 11, 2011 13:13
Хоць мой аспіранцкі шлях пазначыўся асабістым знаёмствам з некаторымі расійскімі славістамі, цяпер, так склалася, такіх кантактаў вельмі мала. Многія расійскія кнігі недаступныя. Тым не менш за расійскімі працамі сачу, наколькі атрымліваецца. Ёсць аўтары, якія заўсёды мне цікавыя. Сярод іх -- гісторык славяназнаўства М.Ю. Дасталь. У яе быў спецыяльны даклад пра М. Качаноўскага і, як цяпер ведаю, таксама публікацыя. Аўтар кнігі пра станаўленне славістыкі ў Маскоўскім універсітэце, якую мне яшчэ трэба паглядзець. Яе дысертацыя была пра Сразнеўскага, з пачатку 1990-х у яе з'явіліся некаторыя украіністычныя інтарэсы.
М. Дасталь памерла 16 чэрвеня 2011 года.
P.S. За студэнцкім часам неяк жыў на кватэры ў вельмі пажылых гаспадароў. З таго часу запомнілася выказванне гаспадара, што, маўляў, у газеце "Вячэрні Мінск" няма чаго (цікавага) чытаць, акрамя спачуванняў. Яму, ці не васьмідзесяцігадоваму чалавеку, было цікава ведаць, хто памёр.
Трохі завялікая колькасць некралогаў у маім журнале трохі мяне бянтэжыць...
некралог