Пра гэты куток Мінска ў інтэрнэце шмат інфы, таму лаўры першаадкрывальніка на сябе ўзняць не атрымаецца:) Я вырашыў проста прагуляцца па гэтым мясцінам і падзяліцца з вамі тымі-сімі фотаздымкамі.
У сваім паходзе я кіраваўся інфармацыяй са звышпадрабязнага паста
bacian'а
Пушкинский посёлок, артыкула
darriuss'а на onliner.by
Районы, кварталы: история жилого района универсама «Рига» і аналізам аэрафотаздымкаў з ажылага
warfly.ru.
1. Безумоўна самым яскравым паказчыкам "міжваеннасці" дадзенай часткі горада з'яўляюцца такія вось тыповыя канца 1930-х гадоў чатырохпавярховікі - ДАСы (дамы афіцэрскага састава). Дадзены ДАС знаходзіцца на вул.Чарнышэўскага №12, амаль у геаграфічным цэнтры былога Пушкінскага пасёлка:
2. Вось так гэтае месца выглядала на аэрафотаздымку часоў вайны:
3. А так на сучасных мапах гугла:
4. Пушкінскі пасёлак быў пабудаваны на тагачасным ускрайку Мінска ў 1937 годзе і меў такую назву з прычыны таго, што ў тым годзе спаўнялася 100 гадоў са дня смерці паэта. Нешмат будынкаў (а пасёлак у асноўным складаўся з драўляных баракаў) дажыло да нашага часу. Тыя пабудовы, што захаваліся, я пазначыў на аэрафотаздымках лічбамі. ДАС з першага здымку пазначаны "1".
Здымак часоў вайны з пазнакамі:
5. Так размешчаны захаваўшыяся будныкі на сучасным здымку:
6. Вярнуся да дома пазначанага "1". Ён цікавы яшчэ і тым, што ў падмурак будынка ўмураваны нямецкі ДАК часоў вайны:
7. Другі ДАК ёсць у двары паблізу, але ён не такі заўважны бо надта заглыблены ў зямлю і часткова схаваны пад сараем. Вось ён на здымку. На фоне бачны дваровы фасад былога афіцэрска дома:
8. Так выглядае ДАС па Чарнышэўскага з двара:
9. Побач з ім па той жа вуліцы знаходзіцца міжваенны трохпавярховік, На схеме пзначаны нумарам "2":
10. Будынак у пасляваенны час "жэстачайшэ аблагарожаны" плітачкай, таму пазнаць у ім "міжваеннку" даволі цяжка, асабліва калі глядзець з двара:
11. У дварах па вуліцы Чарнышэўскага захавалася некалькі будынкаў, якія складалі калісці большасць у Пушкінскім пасёлку - цягляныя і драўляныя двухпавярховікі. Дом пазначаны лічбай "3" на плане:
12. І яго "брат блізнюк", пад лічбай "4":
13. Два дамы на адным здымку:
14. Пярэдні фасад з пад'ездамі дома "4":
15. Пярэдні фасад дома "3". Гэты дом не закранула пасляваенная хваля пліткапакрыцця:
16. Трохі далей адсюль стаіць адзіны захаваўшыся драўляны барак Пушкінскага пасёлка цяпер абшыты цэглай. На плане пад нумарам "5":
17. На паркоўцы недалёка ад гэтага дома я заўважыў савецкі аўтарарытэт - ГАЗ-21 "Волга" рэдкай пераходнай мадэлі ад "зоркавай" да другой серыі. Аб гэтым і іншых "карчах" чытайце падрабязна
ў мінулым пасце:
18. Барак "5", фасад з пад'ездамі:
19. На гэтым Пушкінскі пасёлак скончваецца. Комплекс Пушкінскіх казарм займае суседні квартал і пачынаецца зноў жа з даваеннага ДАСа па вул.Калініна №30. Гэты дом павёрнуты да праезжай часткі сваім заднім фасадам. На схем пад лічбай "6":
20. Дом абгорнуты ў тэрмашубу, як і ягоны
аналаг ў пасёлку Трактарнага завода:
21. Трохі больш багата аздоблены пярэдні фасад выходзіць у двор:
22. Стужкавае асцякленне лесвічнай клеткі:
23. У двары дома "6" стаіць загадкавая пабудова:
24. Ці спуск у бамбасховішча, ці вонкавы доступ да сетак бытавых камунікацый. Невядома:
25. Казармы вайсковай часткі, што знаходзіцца тут з 1930-х гадоў, можна пабачыць на перакрыжаванні вуліц Калініна і Якуба Коласа:
26. Тут жа, каля казармы "7" на плане, размешчаны мемарыял прысвечаны загінулым савецкім ваеннапалонным. На месцы Пушкінскіх казармаў у часы вайны быў вялікі лагер для ваеннапалонных - разгорнуты матэрыял пра яго можна пачытаць на
сайце minsk-old-new.com:
27. Самі будынкі развёрнуты фасадамі да вуліцы Я.Коласа, але від на іх адтуль загароджвае высокі плот. Я здымаў казарму "7" з двара:
28. Тыповы будынак казармаў 1930-х гадоў. Пішуць, што пабудовы такога ж тыпу ёсць у Масюкоўшчыне на тэрыторыі вайсковай часткі, але я там яшчэ не быў:
29. Казарма нумар "8" на плане знаходзіцца ў глыбіні вайсковай часткі, таму я яе фоткаў праз плот:
30. Яшчэ адзін будынак, што дайшоў да нашых часоў, гэта аднапавярховы дом, падобны на клуб, знаходзіцца на паўночным баку вайсковай часткі. Яго я так сама фатаграфаваў праз плот. Будынак пазначаны "9" на плане:
31. Вялікую цікавасць ўяўляе штабны будынак часткі, які знаходзіцца на рагу вуліц Я.Коласа і Белінскага (нумар "10" на плане):
32. У будынку прасочваюцца сляды класічнага канструктывізму, які да канца 1930-х ужо амаль выйшаў з ужытку ў савецкіх архітэктараў. Левае крыло з характэрнай лесвічнай клеткай:
33. Правае крыло люстэркава паўтарае левае:
34. Знешні фасад будынка больш просты, без архітэктурных "празмернасцяў". Выглядае на тое, што да вайны дах у будынка быў плоскі, двухскатную страху дабудалі пасля вайны (меркавана, разам з яшчэ аднім крылом):
35. Напрыканцы падарожжа хачу паказаць яшчэ адзін міжваенны будынак, які знаходзіцца побач з Пушкінскім пасёлкам і казармамі. Гэта будынак пад нумарам "11" на плане, які месціцца на тэрыторыі цяперашняга "Істытута механізацыі сельгаспадаркі РУНДП":
36. Комплекс пабудоў вакол будынка "11", які можна пабачыць на старым аэрафотаздымку, да вайны займала, заснаванае ў 1930 годзе, "Беларускае адзяленне Ўсесаюзнага навукога-даследчага інстытута механізацыі і электрафікацыі сельскай гаспадаркі". У 1933 годзе на базе гэтага адзялення была адчынена "Беларуская навукова-даследчая станцыя механізацыі сельгаспадаркі". Гэты будынак, хутчэй за ўсё, як раз такі тых гадоў - пачатку 1930-х - аб чым могуць сведчыць характэрныя архітэктурныя дэталі, кшталту гэтага вялікага шматсекцыйнага вакна: