Карчы #6

Mar 15, 2014 23:09

Працягваю сваё фотапаляванне на беларускія карчы цяпер ўжо па ўсёй Беларусі.

1. Барысаўскі Volkswagen Jetta першага пакалення, гады вытворчасці: 1979-1984.


Шмат разоў я бычыў такія аўто на вуліцах іншых гарадоў, але спаймаць у аб'ектыў змог толькі зараз. Яшчэ бачыў у Барысаве універсал Peugeot 305 на хаду, але не паспеў дастаць фоцік:(


2. Еурапейскі Ford Taunus TC трэцяга пакалення ў адным са спальных раёнаў Мінску (не разбіраюся я ў іх). Гады вытворчасці: 1979-1982:


Звярніце ўвагу на "дарэферэндумныя" нумары ўзору 1992 года з "пагоняй":


3. На тэрыторыі так званага "Пушкінскага пасёлка" у Мінску (пра які будзе гаворка ў адным з наступных выпускаў рубрыкі "мінская міжваенка"), знайшоў ажно два савецкіх карчы ў вельмі занядбаным стане. Першы - гэта ГАЗ 21 "Волга" другой серыі. Гады вытворчасці: 1959-1962.


Рашотка радыятара тыпу "пашча акулы" і савецкія нумары ўзору 1959-1980 гадоў:


Агульны стан канешне засмучае:


4. Другі - ЗАЗ-968М - дажывае свой век у суседнім двары. Гады вытворчасці: 1979-1994. Нумары таксама старэнькія - савецкія узору 1980-1991 гадоў:


Фары ўжо мохам параслі:


5. Напрыканцы пару ИЖ-Москвич-412ИЭ з розных мінскіх двароў. Першы іржавы:


Другі ў лепшым стане і са старымі нумарамі:

Мінск, карчы (аўтарубрыка), фота

Previous post Next post
Up