Карчы #52: Мазыр і Калінкавічы

Oct 06, 2018 21:17

1. На тры дні ў верасні патрапіў у камандыроўку ў Мазыр і Калінкавічы. Увесь час з калегамі матаўся паміж гэтымі гарадам (а яны адзін ад аднаго вельмі блізка, лічы на двух берагах адной ракі Прыпяці) і па дарозе знаходзіў трохі карчэй. І што дзіўна, траплялася мне адносна шмат маіх любімых першых гальфоў у розным стане: ад адноўленых да закінутых. Гольф з заглаўнай фоткі як раз такі адноўлены з калекцыі аднаго мазырскага збіральніка аўтастарыны.


2. Той жа Volkswagen Golf Mk1 (1974-1983) з іншага ракурса:


3. Рабочы гольф на галоўнай плошчы Калінкавіч:


4. Закінуты горч у вёсцы за горадам таксама на чырвоных нумарах:


5. Але вернемся да першага гальфа і яго гаспадара. Справа ў тым, што ў калекцыі мазыраніна гэты гольф не самая цікавая машына, а самая цікава во:


6. І я, калі шчыра, нават не ведаю, што гэта за мадэль:)


7. Наступная машына-загадка стаіць у двары:


8. Зноў я пас, нейкі корч канца 1930-х, пачатку 1940-х:


9. Ну і апошні корч з яго калекцыі - адноўленая класічная "тройка" ВАЗ-2103 (1972-1984):


10. Але вернемся ў горад. Вось тут, напрыклад, SEAT Ibiza Mk1 facelift (1988-1993):


11. Volkswagen T3 (1979-1990) у кузаве "пікап":


12. Такі ж Т3 толькі пасажырская версія павышанай камфортнасці - Volkswagen T3 Caravelle:


13. Від ззаду:


14. Рэдкі ў нашых краях аўстрыйскі Steyr-Puch 300 GD (1979-1990). Гэтыя абрысы ўсім вядомыя па мэрсэдэсаўскаму "геліку", які па сутнасці з'яўляецца штэйр-пухам з трохканцавой зоркай на рашотцы:


15. Гэты "Штэйр" зараз належыць Калінкавіцкаму адзяленню МНС і хутчэй за ўсё трапіў туды у выглядзе гуманітарнай дапамогі з Аўстрыі:


16. Пару словаў пра аўтобусы - спаткаў я там даволі рэдкі цяпер ПАЗ-672 (1967-1989), стаяў ён ва ўнутраным двары аўтадораўскай аўтабазы Калінкавіч:


17. А вось гэтую барбухайку я ўжо не чакаў сустрэць жывой хоць дзе-небудзь, але ж вось пабачыў у цэнтры Мазыра. Гэта "Кубань" Г1А1 (1975-1993) на чырвоных беларускіх нумарах узору 1992 года:


18. Яшчэ адзін жывы савецкі рарытэт, які гойсаў па вуліцах Калінкавіч - ЗАЗ-968М (1979-1993) на нумарах узору 2000 года:


19. У Мазыры я натыкнуўся на двор, які выглядаў нібыта застыўшым у 1990-х. На гэтым фота самы малады корч пачаў выпускацца ў 1996 годзе:


20. Перліна стаянкі - канешне Audi Coupe B2 (1980-1984) версія да фэйсліфтынгу:


21.


22. Стаіць тут напэўна ўжо вельмі даўно:


23. Дарэчы, не думаў што ў купэ і Audi 80 B2 (1978-1986) настолькі ідэнтычны перад кузава:


24. Нестарэючая класіка Volkswagen Passat B2 (1980-1988):


25. І яшчэ адзін універсал на вякі - Mercedes-Benz W123 (1975-1986):


26.


27. Ну і на апошнім здымку - стары добры Wartburg 1.3 (1988-1991) на савецкіх нумарах:

карчы (аўтарубрыка), Мазыр, Калінкавічы, фота

Previous post Next post
Up