Сканы часопіса "СССР на стройке" №5-6 і №7-8 1930 года

Oct 31, 2019 12:13



Нядаўна я даведаўся, што ў двух нумарах часопіса "СССР на стройке" за 1930 год былі надрукаваныя матэр'ялы пра БССР з унікальнымі фотаздымкамі (у асноўным Мінска і Гомеля). У інтэрнэце добрых сканаў гэтых часопісаў не было. Увогуле ў Беларусі ў бібліятэках падшыўкі часопіса "СССР на стройке" за 1930 год не было. Была яна ў Расійскай нацыянальнай бібліятэцы, была там і паслуга дыстанцыйнага заказа сканавання, але кошт яе такі, што танней купіць часопісы на інтэрнэт-барахолцы. Што я з дапмогай падпішчыкаў майго тэлеграм-канала "Беларускі піонэр" і зрабіў.

Часопісы прыляцелі з Тамбова, я іх адсканаваў, а арыгіналы ўчора аддаў у фонды Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі. Хутка яны стануць даступныя для чытачоў бібліятэкі.

А для тых, хто не любіць выходзіць з дому у мяне ёсць спасылкі на сканы гэтых двух нумароў:

"СССР на стройке" №5-6 1930 (215Мб)

"СССР на стройке" №7-8 1930 (231Мб)

старыя фота, краязнаўства

Previous post Next post
Up