Маладзечна. Праект кінатэатра "Радзіма" на 500 месцаў, 1946 год.

Aug 05, 2018 19:17

Што аб'ядноўвае беларускі горад Маладзечна і ўкраінскі Краматорск? "Радзіма"! Падрабязнасці ніжэй)

1. У кнізе "Архитектура страны советов: кинотеатры" 1948 года выдання знайшоў фота макета кінатэатра на 500 для Маладзечна архітэктара В.Шчарбакова:


2. Гэты ж праект быў апублікаваны пазней у кнізе "Архитектура кинотеатров" 1955 года, але без узгадкі пра Маладзечна:


3. Тым не менш, у праекце лёгка ўгадваецца маладзечанская "Радзіма", пабудаваная ў 1950-х гадах. Кінатэатр у разрэзе:


4. Планы памяшканняў першага і другога паверхаў з кнігі 1955 года:


5. У праекце паказаны статуі на даху будынка, шыкоўная ляпніна, дэкаратыўныя вазы і прочыя "архітэктурныя ізлішаства", але пры рэалізацыі праекта ў Маладзечна ўсё гэта скасавалі:


6. Кінатэатр у наш час:


7. У адрозненні ад Маладзечна кінатэатр паводле гэтага ж праекту ў Краматорску (Украіна) пабудавалі ў 1949 годзе амаль без зменаў, толькі замянілі статуі на даху дэкаратыўнымі вазамі:


8. Краматорскі кінатэтр "Родина" ў 2015 годзе (фота з паста majorua "Раритеты Краматорска" ):

старыя фота, фота, Молодечно, краязнаўства, Маладзечна, кіно, архітэктура, параўнанне

Previous post Next post
Up