Краснае. Былое надлясніцтва "Уша" 1927-29 гадоў пабудовы

Jul 21, 2018 00:21

Пост спецыяльна для kresy_arch

1. Пра гэтае месца я даведаўся дзякуючы галоўнаму ляснічаму Маладзечанскага лясгаса Андрэю, ён прыйшоў на маю экскурсію па Гелянова ў Маладзечна і расказаў, што ўжо шмат гадоў працуе ў месцы непасрэдна звязаным з міжваеннай архітэктурай - а менавіта на тэрыторыі былога надлясніцтва "Уша" збудаванага ў 1927-29 гадах у вёсцы Краснае пад Маладзечна:


2. Андрэй расказаў, што ў 1920-я гады ў Другой Рэчы Паспалітай існавала праграма па пабудове сеткі лясніцтв, гэтак сама як і сеткі школ, памежных стражніц ці ўрадовых калоній, дык вось па такой праграме і было пабудавана надлясніцтва "Уша" якое ажыцяўляла нагляд за дзяржаўнымі лясамі ўздоўж былой мяжы на тэрыторыі сучасных Маладзечанскага і Вілейскага раёнаў. Адміністрацыйны будынак управы надлясніцтва вы можаце бачыць на гэтым і на папярэднім здымках: драўляны дом (а гэта была абавязковая ўмова для будынкаў лясніцтв) з 1-павярхоўнай і 2-хпавярхоўнай часткамі, пабудаваны, як сцвярджаецца ў 1927 годзе:


3. Зараз гэты будынак не належыць лясгасу і тут проста жывуць людзі, таму першапачатковы выгляд былога адміністрацыйнага будынка трохі змяніўся:


4. Само надлясніцтва "Уша" складалася з некалькіх адміністрацыйных, гаспадарчых і жылых будынкаў. Побач з адміністрацыяй знаходзіўся жылы дом, які прызнаўся для пражывання сем'яў галоўнага лясніка і яго намесніка, як сцвярджаюць цяперашнія жыхары, гэты дом 1929 года пабудовы:


5. Будынак мае выгляд шляхецкай сядзібы, раней дарога да лясніцтва ад Краснага ішла менавіта да гэтага ганка з колонамі:


6. Зараз тут проста жылы дом. Звяртае на сябе ўвагу цікавы паўкруглы ганак чорнага ўваходу ў будынак:


7. Яшэ адзін ракурс. У будынку захаваліся падмуркі з бутавага камення - характэрная рыса польскай архітэктуры 1920-х:


8. Побач з домам галоўнага лесніка знаходзіцца жылы дом для чыноўнікаў меншага рангу, аздоблены больш проста:


9. Побач стаіць і вялікая гаспадарчая пабудова. Мясцовыя жыхары кажуць, што ў комплекс былога надлясніцтва ўваходзіў таксама вялікі будынак канюшняў, але ён з-за недагляду згніў і быў разабраны цягам апошніх 10 гадоў:


10. Недалёка знаходзіцца яшчэ адзін жылы будынак, але стоадсодкава аднесці яго да міжваенкі я не магу:


11. Магчыма, ён перабудоўваўся ўжо ў пасляваенныя гады:

краязнаўства, Маладзечанскі раён, kresy_arch, Mołodeczno, фота, архітэктура, Заходняя Беларусь

Previous post Next post
Up