Шырма для "Амерыканкі"

Oct 09, 2017 12:38

1. Калі ідзеш па вуліцы Гарадскі Вал у раёне прашпекта, то абавязкова продзеш каля непрыкметнага чатырохпавярховага будынка, які стаіць ушчыльную паміж двумя карпусамі Міністэрстава ўнутраных спраў і амаль нічым ад іх не адрозніваецца. Здаецца, што гэта звычайны адміністрацыйны будынак, у якім размяшчаюцца шматлікія кабінеты для супрацоўнікаў МУС ці КДБ. Але, насамрэч, у гэтым будынку хутчэй за ўсё няма ніводнага рабочага памяшкання апроч калідора, бо шырыня пабудовы ўсяго шэсць метраў. Гэты будынак толькі шырма для іншага вядомага мінскага будынка - СІЗА КДБ - які ў народзе мае назву "амерыканка".


2. Гісторыя будынка турмы КДБ сама па сабе вельмі таямнічая: ніхто не ведае, ні імя архітэктара, ні дакладнага года пабудовы СІЗА, ні нават таго, чаму турма мае сваю неафіцыйную назву "амерыканка". Па адной з версій будынак турмы быў узведзены ў 1920-я па амерыканскім праекце для патрэб ЧК (у будучым НКУС), якая размяшчалася у былым доме Мінскага таварыства ўзаемнага сельскагаспадарчага страхавання (у якім зараз месціцца МУС РБ). Цыліндрычны будынак турмы зараз надзейна хаваецца ва ўнутраным двары комплекса МУС і КДБ РБ, але так, відаць, было не заўсёды. Напэўна, раней турама выходзіла аднім з фасадаў на вуліцу Урыцкага (цяперашні Гарадскі Вал) і НКУСаўцам спатрэбілася закрыць яе ад вачэй грамадзян фальшывай сцяной, якая ніякіх функцый апроч шырмы не нясе. Вось як гэты будынак выглядае з вышыні птушынага палёта на фотаздымках С.Плыткевіча з сайта planetabelarus.by:


3. Як бачна з гэтага ракурса, "шырма" занадта тонкая каб у ёй апроч калідора маглі размяшчацца яшчэ якія-небудзь памяшканні. З боку турмы (барабанападобны будынак з сінім дахам) ў пабудовы нават няма ніякіх вокнаў - проста пустая сцяна вышынёй у чатыры паверхі.


4. На нямецкіх аэрафотаздымках часоў Другой сусветнай бачна, што шырму пачалі будаваць ужо да вайны. Але на здымку 1943 года на будынку адсутнічае дах: ці ён згарэў падчас авіяналётаў, ці проста не быў дабудаваны - невядома.


5. Мала таго, на здымках часоў акупацыі бачна, што першапачаткова "шырма" была двухпавярховай:


6. Прыкладна такі ж ракурс з "Яндэкс-панарам" - можна пабачыць адрознені:


7. Дарэчы, на здымку 1960-х гадоў, "шырма" таксама стаіць двухпавярховай - значыць будынак зраўнялі па вышыні з суседнімі толькі ў наступныя дзесяцігоддзі:


8. У прынцыпе гэты будынак цікавы прыклад чыста дэкаратыўнай архітэктуры, якая выконвае толькі функцыю загародкі (ну можа яшчэ калідора і перахода паміж карпусамі МУС). Від на комплекс КДБ з вышыні паветранага шара:


9. Яшчэ адно фота комплекса з вышыні зробленая dimabalakirev - сцяна-шырма за "амерыканкай" ва ўсёй красе.

Мінск, фрэнды, краязнаўства, Мінская міжваенка, перапост, параўнанне, архітэктура

Previous post Next post
Up