Баранавічы 1930-х, каторыя мы страцілі

Sep 12, 2017 10:20

Пост спецыяльна для kresy_arch

1. Толькі нядаўна, дзякуючы сайту 1871.by даведаўся, што ў Баранавічах у 1930-я пабудавалі не толькі радыёстанцыю ў стылі функцыяналізма але і грунтоўны будынак пошты і дом культуры з элементамі польскага манументальнага неакласіцызму канца 1930-х. Ніводны з гэтых двух будынкаў не захаваўся. Засталіся толькі фоткі (злева пошта, справа ў далечыні дом культуры):


2. Комплекс з будынкаў пошты і дома культуры вырас у раёне так званай урадавай клоніі - квартала для польскіх чыноўнікаў пабудаванага у 1920-я гады. Выгляд гэтага месца захаваўся на нямецкім аэрафотаздымку 1941 года: будынак пошты ў цэнтры здымка, а дом культуры трохі злева ад яе, нажаль, мне вядомы толькі адзін фотаздымак пошты з зямлі і ён паказаны вышэй, выяў іншых частак будынка я пакуль не знаходзіў.


3. Гэтае ж месца на аэрафота 1942 года, пошта, як бачна складалася з цэлага шэрагу аб'ёмаў, які займаў ледзь не квартал:


4. Абодва будынкі моцна пацярпелі падчас савецкіх авіяналётаў 1944 года і пасля вайны не аднаўляліся. На месцы пошты (магчыма з выкарыстоўваннем рэшт падмуркаў, але не факт) быў узведзены дом культуры, стары польскі дом культуры быў зруйнаваны канчаткова, што можна бачыць на амерыканскім спадарожнікавым здымку 1966 года:


5. Гэтае месца зараз:


6. Неакласічны дом культуры "Польскі ачаг" (польск. "Ognisko polskie"), як яго называлі гараджане, быў пабудаваны па ініцыятыве "Таварыства дзяржаўных чыноўнікаў" як месца адпачынку членаў гэтай суполкі і іх сем'яў, а таксама цэнтр польскай культуры. Адкрыццё яго адбылося 3 мая 1936 году.


7. Пасля 1939 года і далучэння Заходняй Беларусі да БССР у будынку былога польскага дома культуры размясціўя Баранавіцкі абласны драматычны тэатр (Баранавіцкая вобласць існавала ў 1939-1941 і 1944-1954 гады). У часы акупацыі ў будынку размяшчаўся салдацкі клуб (нем. Soldatenheim), які і бачны на здымку 1942 года:


8. Ён жа. Будынак цікавы тым, што падобны на адпаведныя па аб'ёме савецкія адміністрацыйныя будынкі канца 1930-х-1940-х:

старыя фота, Баранавічы, kresy_arch, архітэктура, Заходняя Беларусь

Previous post Next post
Up