Пружаны: у пошуках міжваеннай архітэктуры

Aug 02, 2017 22:54

Пост спецыяльна для kresy_arch

1. Мая імправізаваная экпедыцыя па захаду Беларусі ў пошуках міжваеннай архітэктуры "польскіх часув" працягваецца! І спонсар сённяшняга паста маё новае месца працы - БелЭнергаСецьПраект, дзякуючы якому я трапіў у камандыроўку ў Пружаны і трохі павывучаў архітэктуру гэтага горада:)


2. У прынцыпе, яскравай міжваенкі ў Пружанах мала, два самых адметных аб'екта - шматкватэрнікі 1920-х гадоў - знаходзяцца абодва на вуліцы Піянерскай. Адзін нядаўна перажыў кап.рамонт, іншы рамантуецца зараз. Пачну з адрамантаванага:


3. Гэта тыповы праект, прапанаваны для рэалізацыі ў 1925 годзе ў зборніку "Budowa domów dla urzędników państwowych w województwach wschodnich". Аўтар праекта - архітэктар Аляксандр Ранецкі (польск. Aleksander Raniecki):


4. Будынак у Пружанах захаваўся амаль у арыгінальным выглядзе, падчас нядаўняй рэканструкцыі была зменена канфігурацыя даху - складаны шматузроўневы дах замянілі на двусхільную страху:


5. Дом паводле аналагічнага праекту быў узведзены таксама в ўкраінскім горадзе Сарны, што ў часы Другой Рэчы Паспалітай да 1930 года знаходзіўся ў складзе Палесскага ваяводства з цэнтрам у Брэсце:


6. Дом Ранецкага ў Пружанах:


7. Планіроўкі першага і другога паверхаў з праекта. Цяжка ўявіць наколькі яны маглі памяняцца за гады эксплуатаці будынка. Першапачаткова дом прызначаўся для пражывання 4-х сем'яў, у савецкія часы з "панскага" будынка хутчэй за ўсё зрабілі камуналку:


8. Від з двара:


9. Аўтара другога дома я знайсці не змог, але па выгляду гты будынак таксама можна аднесці да тыповай польскай архітэктуры 1920-х:


10.


11. Від з двара - на бакавым фасадзе відаць захаваліся арыгінальныя ваконныя рамы ў дробны квадрацік:


12. У прынцыпе гэта уся грунтоўная мураваная міжваенка ў Пружанах, іншая забудова таго часу ў асноўным драўляныя індывідуальныя дамы. Проста насупраць шматкватэрнікаў размяшчаецца квартальчык з тыповых драўляных дамкоў, у наш час абкладзеных цэглай. Мабыць, у раёне цяперашняй Піянерскай у 1920-я была пабудавана у пэўным сэньсе урадавая калонія, не такая яскравая, як у Наваградку ці Брэсце, але тым не менш:


13. У гэтых зацэгленых дамках угадваецца тыповы праект драўлянага дома на 1 сям'ю тыпу "Персенкоўка" (названы так, відаць, у гонар аднаго з раёнаў Львова). Падобныя дамы будаваліся в украінскім Луцку


14. Домік на Піянерсай бліжэй:


15. Планіроўка "Парсенкоўкі" з альбому праектаў 1925 года:


16. Другі домік такога ж тыпу ў Пружанах:


17. Ёсць у горадзе яшчэ некалькі збудаванняў, падобных да тыпавых міжваенных дамкоў. Змяшчаюцца яны ўздоўж вуліцы Рыгора Шырмы:


18. Хата бляхай крыта, можа яшчэ з міжваенных часоў:


19. Бязлітасны сайдынг:


20. Вяртаючыся да Піянерскай вуліцы: месцамі яна выглядае так нібыта яе жыхары працуюць на нейкім прадпрыемстве, дзе вырабляюць керамічную дахоўку:


21. Нават на крывы сарай дахоўкі не пашкадавалі:


22. На гэтай жа вуліцы знайшоўся даўгі будынак падобны на даваенную драўляную школу абкладзеную цэглай:


23. У раёне Піянерскай знайшлося некалькі прыватных дамкоў па выгляду падобных на міжваенныя ці дарэвалюцыйныя:


24. Гэты нават з калонамі, выглядае па-закапанску:)


25. Калі пахадзіць па Пружанах, то можна знайсці шмат дамоў з прыкметамі міжваеннасці:


26. Вось таксама зялёненькі дом з калоннамі, але на ім вісіць ахоўная шыльда з надпісам што гэта будынак аптэкі 1828 году, вось як:


27. У раёне гэтай аптэкі знаходзіцца пружанская "зялёная міля":) Усе драўляныя дамы (ці толькі іх фасады) пафарбаваны аднолькавай зялёнай фарбай - відаць гэта наступствы мясцовых дажынак:


28. Здаля падумаў, што гэта бюст Пілсудскаму і падумаў, што мяне перанесла ў 1930-я, але аказалася, што гэта помнік Рыгору Шырме, беларускаму кампазітару, які ў Пружанах нарадзіўся і працаваў у міваенны час:


29. Яшчэ адна цудоўная архітэктурная знаходка чакала мяне на вуліцы яго імя:


30. Класічны міжваенны асабняк з элементамі "нацыянальнага мадэрнізму". Дата на франтоне - 1931 год:


31. Выгляд з двара:


32. Падазроны на міжваеннасць двухпавярховік, які можа быць проста адкапіталеным дарэвалюцыйным будынкам:


33. Прамысловая пабудова падобная на міжваенную:


34. Нешта падобнае на моцна перабудаваны міжваенны будынак:


35. Зрэшты, у Пружанах захавалася больш чырвонацаглянай дарэвалюцыёнкі чым міжваенкі. Далей некалькі фотак цікавых экзэмпляраў жылой і грамадскай забудовы:


36. Жылы дом:


37. Драўляная міжваенка (меркавана) і цагляная дарэвалюцыёнка:


38. Былая дваранская вучэльня другой паловы ХІХ ст.:


39. Два сіметрычных чырвонацагляніка з раёна былога дарэвалюцыйнага шпіталю:


40.


41. Візітная картка Пружан, прыгожы мадэрновы будынак меркавана пачатку ХХ стагоддзя ў цэнтры горада, які часцей фоткаюць нешматлікія турысты:)

Пружаны, падарожжы, kresy_arch, фота, архітэктура, Заходняя Беларусь

Previous post Next post
Up