Маладзечна 1960-х на фота з сямейных архіваў

Jan 08, 2017 17:06

Гэта ЖЖ-шная версія двух маіх артыкулаў для kraj.by: гэтага і гэтага.

1. Алічбаваў трохі дзедавых фотак з сямейнага архіву, а таксама некалькі фотак дзедавага сябра Франца Паўлавіча Вышатка. Першая фотка дзедава - парк Перамогі ў 1960-я, від на Цэнтральную плошчу:



2. Гэта ўжо фота Франца Вышатка - парк Перамогі ўнутры. На месцы гіпсавага Леніна цяпер стаіць гранітны камень у памць пра воінаў-інтэрнацыяналістаў.


3. Уваход у парк з боку раёна Гелянаова (вул.Машэрава):


4. Франц Вышатка прыехаў у Маладзечна з глыбоччыны ў 1950-я (тады наш горад быў цэнтрам Маладзечанскай вобласці ў якую уваходзіла і Глыбокае). Ён да пенсіі працаваў будаўніком у адным з гарадскі БМУ. На фота адзін з аб'ектаў узведзеных пры удзеле Франца Паўлавіча - будынак будучай падатковай па вуліцы Віленскай:


5. Горка ў выглядзе галавы Чарнамора з казкі Пушкіна стаяла на "лысай" гары ў парку, цяпер на тым месцы знаходзіцца гарадскі амфітэатр:


6. Вуліца Маўчанскага, канец 1960-х:


7. Адзін з будынкаў па гэтай жа вуліцы:


8. Царква на плошчы Старое Места:


9. Былы аблвыканкам а цяпер палітэхнікум, фота 1962 года:


10. Дзедавы фоты з кастрычніцкай дэманстрацыі 1962 года. Вуліца Віленская:


11. ЛАЗ і ПАЗ маладзечанскага аўтапарка:


12. Знамяносцы на Цэнтральнай плошчы:


13. Матацыклісты там жа:


14. Удзельнікі шэсця каля помніка Леніну на Цэнтральнай плошчы, ззаду бачны ўнівермаг:

Молодечно, старыя фота, kraj.by, Маладзечна, Mołodeczno, публікацыі

Previous post Next post
Up