Наваградак: у пошуках "крэсовай" архітэктуры #3

Jan 28, 2017 00:24

Пост спецыяльна для kresy_arch

1. Працягваю серыю пастоў пра міжваенную архітэктуру Наваградка, якую пачаў яшчэ ў 2014 годзе (першая частка тут, другая частка тут). У дадзеным допісе будуць будынкі, якія я зафатаграфаваў падчас леташняй паездкі ў горад і якія не ўваходзілі ў папярэднія часткі, а таксама не выкарыстоўваліся для маіх артыкулаў пра ваяводзкі горад Наваградак.


2. Першы ў спісе - цудоўны закапанскі асабняк, пра існаванне якога я даведаўся дзякуючы звычцы сыходзіць з цэнтральных вуліц і блукаць па дварах (добра дапамагае пры пошуку карчоў). Вось і гэтым разам я звярнуў з цэнтральнай вуліцы Міцкевіча на ледзь акрэсленую вуліцу Высокую і пабачыў такую карціну:


3. Домік - цудоўны ўзор архітэктуры 1920-х гадоў, праўда, час і гаспадары яго не шкадуюць - вось ўжо з знадворкавага фасаду з'явілася прыбудова з пенаблокаў:(


4. Увогуле, у раёне закапанскага асабняка выявіўся невялікі квартальчык драўлянай забудовы з яўнымі прыкметамі міжваеннай архітэктуры, напрыклад, такім ламаным дахам крытым бляхай на наступным дамку:


5. Нездалёк яшчэ адзін падобны дом:


6. Вось яшчэ адзін асабняк, які раней, мабыць, меў больш выразныя "закапанскія" рысы:


7. З вуліцы Высокай, дарэчы, адчыняюцца цудоўныя віды на іншую міжваенную архітэктуру горада ў тым ліку і на адзін з тых драўляных "хмарачосаў", пра якія я пісаў ў пасце "Яшчэ тры прычыны наведаць Наваградак":


8. Побач з ім стаіць іншы, таксама міжваенны двухпавярховік, які не атрымаў ад мяне "почотнага" звання "хмарачоса":)


9. З той жа вуліцы Высокай добра бачны і шэры гмах медыцынскай установы па вул.Барзабагатава. Порцік і пілястры, характэрныя для пасляваеннай савецкай архітэктуры, могуць увесці ў зман (магчыма, яны дададзены пазней), але будынак дакладна даваенны бо прысутнічае на нямецкім аэрафотаздымку.


10. Перамесцімся ў трохі іншы раён горада на вуліцу Свярдлова. Тут я заўважыў іншы цікавы дамок яўна міжваеннага выгляду:


11.


12. Займальная архітэктура:


13. Асабняк па вуліцы Мінскай з рысамі драўлянага функцыяналізму:


14. Шматкватэрны жылы дом на вуліцы Садовай, канец 1920-х гадоў. Пакручысты рэльеф Наваградка пакінуў адбітак у архітэктуры будынка - з гэтага ракурсу ён выглядае як часткова трохпавярховы...


15. ...а з адваротнага - як цалкам двухпавярховы:) Зрэшты, пра яго я ўжо пісаў у пасце пра неўвайшоўшыя у артыкул фотапараўнанні (спасылка тут):


16. У двары перад домам захаваліся гаспадарчыя пабудовы даваеннага выгляду і бессмяротная Audi 80 "бочка", якая яшчэ ўсіх нас перажыве:)


17. Каларытная халупа:)


18. Пра гэты будынак я таксама ўжо пісаў - гэта былы адміністрацыйны корпус базару народнага промыслу (Bazar przemysłu ludowego) на цяперашняй вуліцы Савецкай.


19. Дарэчы, гэта адзін з нешматлікіх прыкладаў калі пазнейшыя савецкія прыбудовы 1970-х гадоў гарманічна спалучаюцца з асноўным аб'ёмам будынка 1930-х гадоў.


20. Напрыканцы хачу паказаць цікавы ганак, які можа і не з'яўляецца міжваеннай спадчынай. Драўляны дамок стаіць на замкавай гары на вуліцы Малы Замак


21. Даволі жывапісная прыбудова:)

Наваградак, падарожжы, kresy_arch, фота, архітэктура, Заходняя Беларусь

Previous post Next post
Up