Не так даўно насамрэч даўно я рабіў грунтоўны артыкул, а затым і
пост пра лёс Наваградка ў 1920-я, 1930-я гады з параўнаннем здымкаў міжваеннага і цяперашняга часоў. Для артыкула я выкарыстаў 18 пар фотаздымкаў, але зрабіў я іх трохі больш. Вось цяпер выкладаю невыкарыстаныя фотапараўнанні асобным пастом.
1. Вялікіх гістарычных апісанняў горада каля кожнай фоткі, як ў арыгінальным артыкуле, тут не будзе. Проста апішу, што за месца выяўлена на фота. На першым здымку паказана урачыстае адкрыццё Кургана Бессмяротнасці Міцкевіча 28 чэрвеня 1931 года:
2. Курган зараз:
3. Адміністрацыйны корпус базару народнага промыслу (Bazar przemysłu ludowego) на былой вуліцы Касцельнай, закладзены ў 1932 годзе. Фота дрэннай якасці, бо ілюстрацыя з газеты:
4. Будынак захаваўся амаль у нязмененым выглядзе і стаіць на цяперашняй Савецкай вуліцы:
5. Вядомы будынак былой ваяводскай адміністрацыі. Галоўны ўваход:
6. Цяпер тут знаходзіцца наваградскі райвыканкам:
7. Яшчэ адзін ракурс:
8.
9. Пабудова двухпавярховага жылога дома, 1930-я гады:
10. Цікавы будыначак захаваўся і знаходзіцца на вуліцы Садовай:
11. Руіны Наваградскага замка ў міжваенныя гады:
12. І цяпер:
13. Від на замкавую гару з кургана Міцкевіча:
14. За 85 гадоў павырасталі дрэвы:)
15. Наваградскі мячэт:
16.
17. Цэнтральная плошча Рынак ў Наваградку ў міжваенныя гады:
18. Плошча Леніна ва ўсёй красе цяпер:
19. Тая ж плошча з іншага ракурсу (яго цалкам паўтарыць не ўдалося, бо фота зроблена з вышыні):
20. У жоўтым доміку знаходзіўся знакаміты днішча-бар "Рым" які, праўда, скурвіўся і стаў проста забегалаўкай "Рим":(
21. Гмах першай наваградскай электрастанцыі, пабудаванай нібыта пры нямецкай акупацыі ў часы Першай сусветнай вайны:
22. Цяпер тут шматкватэрны жылы дом:)
23. Падатковая палата падчас пабудовы:
24. Цяпер тут размяшчаецца наваградская гімназія №2:
25. Урадавая калонія ў 1920-я гады:
26. Драўляных дамоў засталося мала, але вялікі мураваны будынак, што ўдалечыні, добра захаваўся:
27. Фота будоўлі ваяводскага суда, 1930-я:
28. Завершаны будынак цяпер: