Часта на прасторах інцярнета можна пабачыць артыкулы ці пасты з загалоўкамі кшталту "Пяць прычын пабываць тут ці там". Ёсць такі артыкул і пра Наваградак, ён слушны і поўны, але ад сябе я хацеў бы дадаць яшчэ тры прычыны. Так, яны, па стунасці, вытворныя ад тых, што ўжо былі пералічаны ў артыкуле (міжваенная архітэктура і ланшафт), а адну я падгледзеў у
victogan'а, але тым не менш, у нядаўнюю паездку ў Наваградак менавіта гэтыя тры рэчы моцна прыцягнулі маю ўвагу.
Драўляныя "хмарачосы".
1. Канешне, хмарачосы - гэта гучна сказана, проста высокія драўляныя дамы на 2-3 паверхі. Раней неяк я іх асабліва не заўважаў, а цяпер проста кінуліся ў вочы сваёй нетыповай архітэктурай. Першы "хмарачос" - гэта той дом з калонамі каля замкавай гары. Спераду, пэўна, вы ўсе яго бачылі, але са зваротнага боку ён таксама цікава выглядае:
2. Больш знаёмы від:
3. Другі драўляны "хмарачос" знаходзіцца ў трохі іншым раёне Наваградка, і яго я пабачыў, можна сказаць, выпадкова, калі звярнуў з вуліцы ў двары:
4. Ён, канешне, не цалкам драўляны, першы паверх тут мураваны, але ад гэтага архітэктура дома робіцца яшчэ больш цікавай і незвычайнай. З-за перапада вышынь будынак увогуле выглядае гігантам:
Краявіды.
5. Вядома, што ў Наваградку вельмі пакручысты ланшафт. Наваградскія перапады вышынь саступаюць пэўна толькі мазырскім. Але ў адрозненні ад таго ж Мазыра, буйной ракі і ўтвораных ёй яроў, у Наваградку няма. Горад стаіць на вялікім пагорку пасярод раўніны і з гэтага пагорку адчыняюцца захапляльныя віды:
6. Самыя жывапісныя краявіды бачацца на замкавай гары. Я не здзіўляюся, чаму старажытныя князі выбралі менавіта Наваградак у якасці першай сталіцы ВКЛ:
7. Калі б Наваградскі замак быў цэлы, то пэўна з яго вежаў і сценаў можна было б назіраць яшчэ больш дальнія далі:)
8. Але і тое што ёсць - захоплівае, на замкавай гары адчуваеш сябе нібы ў цэнтры сусвету, вакол якога варочаецца астатні свет:
9.
Рэтра-маршрутка.
10. Куды ж мне пісаць посцік ды без карчэй:) Наваградак радуе і гэтай з'явай - на прыгарадным маршруце Наваградак-Любча дагэтуль працуе рэдкі пепелац - RAF-2203 Latvija (1976-1997):
11. Пра яго я даведаўся ад
victogan'а, які
сам праехаўся на РАФіку да Любчы і напісаў пра гэта пост:
12. У мяне не было часу на такую паездку, таму я проста палюбаваўся на рарытэт здаля: