Беларуская мова ў Галівудзе

Apr 30, 2016 08:00

Дзякуючы юцюбнаму роліку з кіналяпамі даведаўся, што ў кінастужцы "Капітан Амерыка: Зімні Жаўнер" ("Captain America: The Winter Soldier") 2014 года ў кадры прысутнічала беларуская мова. У фінальнай сцэне дзе герой Скарлет Ёхансан агент "Чорная Удава" перадавала тэчку з асабістай справай на сябе Капітану Амерыка, на тэцчы зроблены надпіс ад рукі - "Спецыяльны раздзел". І хаця тэчка нібыта належыць Упраўленню КДБ па Днепрапятроўскай вобласці, надпіс зроблены па-беларуску, а не па-ўкраінску:


Дарэчы, сама "Чорная Удава" у фільме кажа, што першапачаткова працавала ў КДБ, але Ёхансан, якая грала Ўдаву, нарадзілася ў 1984 годзе, а спеслужба з назвай КДБ у Расіі знікла ў 1991 годзе, калі Скарлет было толькі 7 гадоў. Такім чынам, у савецкім КДБ "Чорная Удава" служыць не магла. Але спецслужба з такой назвай захавалася у Беларусі, значыць Наташа Романоф - беларуска:)

комікс, зацемка, гумар, кіно

Previous post Next post
Up