1. Тыдзень таму ў межах "Фэсту экскурсаводаў 2016" патрапілі мы з жонкай у музей мінскага метрапалітэна. Нягледзячы на тое, што экскурсія адбывалася ў рабочы час у пятніцу у 14.00 гадзін, усе месцы на мерапрыемства расхапалі за некалькі гадзін пасля публікацыі навіны на сайце арганізатараў фэсту.
uxmuander быў адным з тых, хто не паспеў зарэгістравацца на экскурсію і таму папрасіў мяне напісаць справаздачу аб паходзе ў музей, што я зараз і зраблю:)
2. Сам музей размяшчаецца на станцыі "Магілёўскай" на пляцоўцы над платформай. Пры праектаванні прасторы планавалася, што тут будуць гульнявыя аўтаматы, але пасля ўвода станцыі ў дзеянне ад гэтай ідэі адмовіліся. Доўгі час пляцоўка над платформай заставалася невыкарыстанай, да таго моманту як ў верасні 2015 года не быў адчынены музей.
3. Экскурсію ладзіў супрацоўнік метрапалітэна вядучы інжынер службы руху і па сумяшчальніцтву загадчык музея Рыгор Якімкоў. Ён расказаў, што працуе ў мінскім метро з часу адкрыцця першай лініі ў 1984 годзе. Увогуле экскурсавод аказаўся фанатам сваёй справы і две гадзіны вадзіў нас па не самым вялікім у свеце музеі, расказваючы ледзь не пра кожнага выяўленага на стэндах дзеяча, звязанага з будаўніцтвам і развіццём метро.
4. Увогуле, трэба сказаць, што ў мінскім музеі метро вельмі небагатая экспазіцыя: два залы аформленыя пад метравагоны (адзін запоўнены экспанатамі толькі напалову), стэнды з гістарычнымі здымкамі, старыя шыльды, галава вагона і абсталяванне абыходнікаў лініі. Па словах супрацоўнікаў, экспазіцыя музея яшчэ будзе папаўняцца і пашырацца. Дарэчы, наведванне музея бясплатнае, але адбываецца толькі па запісу і толькі ў складзе групы ад 5 да 20 чалавек (
тэлефоны для запісу на сайце метро):
5. Для мяне цікавымі былі старыя здымкі працэсу будаўніцтва метро і адкрыцця станцый. Пачну з класнага здымка будаўніцтва станцыі метро "Няміга" і тунэляў пад Верхнім горадам:
6. Мітынг прысвечаны пачатку будаўніцтва мінскага метрапалітэну ў 1977 годзе. Звярніце увагу на першапачатковыя назвы станцый першай лініі: цяперашняя станцыя "Інстытут культуры" называлася "Маскоўскай" (у гонар вуліцы Маскоўскай, што там непадалёку), "Кастрычніцкая" звалася "Цэнтральнай", "Акадэмія навук" - "Акадэміцкай", а "Маскоўская" - "Валгаградскай" (зноў жа з-за вуліцы Валгаградскай, што там побач).
7. Першая свая станцыі "Плошча Перамогі":
8. Сама станцыя падчас будоўлі.
9. Першы кавалак сцяны на станцыі "Плошча Леніна". Бачны дворык БДУ, вежы Чырвонага касцёла пакуль што не захіляе будынак упраўлення мінскага метрапалітэна:
10. Панарама будаўніцтва станцыі "Акадэмія навук":
11. Умацаванне сценаў катлавана станцыі "Купалаўская" і раскопкі менскага гарадзішча пры будаўніцтве станцыі "Няміга":
12. Будоўля станцыі "Усход":
13. Пётр Машэраў інспектуе будаўніцтва метрапалітэна:
14. Праходніцкі шчыт і мантаж эскалатараў:
15. Будаўніцтва дэпо за станцыяй "Інстытут культуры"
16. Абслугоўванне метрацягнікоў у дэпо:
17. Святочны мітынг на станцыі "Плошча Леніна" з нагоды адкрыцця лініі "Інстытут культуры" - "Маскоўская" у 1984 годзе:
18. Адкрыццё станцыі "Усход" у канцы 1986 года:
19. Ад стэндаў пяройдзем да экспазіцыі. Вось, напрыклад, кавалкі дарэвалюцыйных рэяк, знойдзеных зусім нядаўна пры будаўніцтве станцыі метро "Вакзальная":
20. У экспазіцыі знаходзіцца шмат рознай метрошнай атрыбутыкі: значакі, жэтоны, памятныя медалі. Вялікая частка рэчаў трапіла ў музей з асабістай калекцыі Рыгора Якімкова, які апроч усяго яшчэ і заядлы калекцыянер.
21. Усе тыпы жэтонаў мінскага метро ад 1992 года і пазней. У савецкія часы жэтонам служыла манета ў 5-капеек, у пачатку 1990-х кошты адпусцілі спачатку да 15 капеек, а затым да 45. У 1992 годзе паўстала неабходнасць у асобных жэтонах. Цікава, што спачатку іх планавалі зрабіць металічнымі (абразчык у верхнім левым куце), але пабаяліся, што такія жэтоны будуць падраблівацца з тых жа савецкіх манет і вырашылі ўвесці пластыкавыя жэтоны з металічнай сарцавінай:
22. Жэтоны розных метрапалітэнаў СНД:
23. Таксама ў 1992 годзе у мінскім метро былі уведзены праязныя. Спачатку папяровыя, якія досыць часта падробліваліся:
24. Пасярэдзіне - калекцыя льготных квіткоў. Злева на стэлажы - калекцыя пасведчанняў, па якіх "льготнікі" розных відаў пранікалі на станцыю ці куплялі таннейшыя квіткі. Справа - першыя магнітныя праязныя:
25. Машына для хуткага падліку манет - відаць, хутка яны зноў спатрэбяцца:)
26. Разменны апарат савецкіх часоў, які мяняў адну 10-капеечную манету на две наміналам 5 капеек:
27. Залаты батон вагон:)
28. Памятны гадзіннік з нагоды 10-цігоддзя метрапалітэну:
29. Памятны набор посуду і вымпелы з БЧБ-сцягамі, зробленыя з той жа нагоды:
30. Буклет са старой схемай метро:
31. "Запрашальнік" на адкрыццё станцыі "Аўтазавадская" у 1997 годзе:
32. Выразка з газеты 1970-х гадоў са схемай планавых ліній мінскага метрапалітэна. На гэтым, бадай, і закончу: