Сястра і Тракай праз 18 гадоў

Jan 14, 2016 18:39

1. У другой палове 1990-х мы з сям'ёй некалькі разоў ездзілі да родзічаў у Літву і Польшчу. "Шэнгена" тады яшчэ не было, нацыянальныя візы былі адносна таннымі, а дзецям да 11 гадоў (ці да 13, не памятаю) дык і ўвогуле бясплатныя. Так у 1997-м мы паехалі ў Каўнас, дзе жыў брат бабулі - тады ужо вайсковы пенсіянер. Па дарозе зазірнулі ў Вільню і Тракай. Тады маці зрабіла такі здымак з маёй сястрой Марыяй на фоне Тракайскага замка:


2. Праз 18 гадоў летам 2015 года сястра і маці зноў патрапілі ў Тракай і вырашылі паўтарыць кампазіцыю са старога здымка - вось што ў іх атрымалася:)

Трокі, старыя фота, 1990-я, Літоўская Рэспубліка, сям'я, параўнанне

Previous post Next post
Up