Натыкнуўся на прасторах інцярнэтаў на цікавы краязнаўчы альбом "Polska w Krajobrazie i Zabytkach" ("Польшча ў пейзажах і помніках старыны") 1930 года, у якім змешчаны фотаздымкі з усіх ваяводстваў Другой Рэчы Паспалітай, у тым ліку і тых, што складалі Заходнюю Беларусь: Наваградскага, Палесскага, часткі Віленскага і Беластоцкага. Якасць здымкаў, зрэшты, няважная, бо адсканаваны альбом быў, пэўна, на самых нізкіх наладках, дый само па сабе шмат чакаць ад сканаў паліграфічных матэр'ялаў не варта. Мабыць, у кагосці з калекцыянераў і ёсць арыгінал альбома ўжывую, але нам, краязнаўцам інтарнэт-даследчыкам, прыходзіцца абыходзіцца тым, што ёсць:)
Пачну выкладаць здымкі спачатку з Віленскага ваяводства, некаторыя з іх ужо засвяціліся на такіх краязнаўчых сайтах кшталту
radzima.org ці
globus.tut.by, але большасць нідзе не сустракаў. Над гэтым альбомам працавалі такія майстры, як Юльюш Клос (польск. Julijusz Kłos) - знакаміты архітэктар і гісторык архітэктуры з Вільні, аўтар
комплекснай забудовы Браслава ў 1920-я і некаторых іншых архітэктурных аб'ектаў, якія захаваліся ў Беларусі. У альбоме таксама змешчаны здымкі знакамітага польскага фатографа Яна Булгака (польск. Jan Bulhak) - майстра мастацкай краязнаўчай фатаграфіі. Ёсць здымкі А. Віслоцкага (польск. A. Wisłocki) і фота з архіву Віленскага краязнаўчага таварыства (польск. Wileńska krajoznawcza towarzystwa).
1. Будслаў. Парафіяльны касцёл Унебаўзяцця Найсвяцейшай Дзевы Марыі (барока XVIII ст.):
2. Беразвечча (зараз у складзе Глыбокага). Былы кляштар Базыльян (зараз у ім месціцца турма):
3. Беразвечча. Касцёл (да 1919 г. царква) - да нашага часу не захаваўся:
4. Беразвечча. Касцёл:
5. Беразвечча. Вялікі алтар у касцёле базыльянаў:
6. Беразвечча. Возера:
7. Браслаў. Крыж прыдарожны (ці не той гэта крыж, пра які
valatsuga_by нядаўна пісаў ?):
8. Баруны. Капліца перад касцёлам:
9. Баруны. Званіца касцёла:
10. Глыбокае. Былы касцёл кармелітаў (барока):
11. Глыбокае. Касцёл парафіяльны (ракако XVIII ст.):
12. Глыбокае. Цаква Раства Прасвятой Багародзіцы (былы касцёл і кляштар кармелітаў):
13. Глыбокае. Мястэчка і возера:
14. Друя. Касцёл бернардынаў, цяпер парафіяльны:
15. Друя. Сінагога заснаваная Сапегамі (барока, кан. XVII ст.) - не захавалася:
16. Дунілавічы. Касцёл парафіяльны (барока, пач. XVIII ст.):
17. Сядзіба Ёды. Мураваны палац:
18. Сядзіба Забалоцце. Палац:
19. Кабыльнік. Званіца пры касцеле:
20. Камаі. Касцёл:
21. Каплічка з ваколіц возера Нарач:
22. Сядзіба Крыкалы. Афіцына (XVIII ст.):
23. Сядзіба Крыкалы. Лямус (класіцызм, пач. ХІХ ст.):
24. Крэва. Замак:
25. Лучай. Касцёл парафіяльны (барока, XVIII ст.) - цікавы "корч" засвяціўся на пярэднім плане:)
26. Сядзіба Маньковічы. Лямус:
27. Сядзіба Маньковічы. Палац (XVIII ст.):
28. Міхалішкі. Касцёл парафіяльны (барока, канец XVII ст.):
29. Міхалішкі. Унутры касцёла:
30. Мосар. Палац Пілсудскіх, знішчаны ў Першую сусветную вайну:
31. Мяжаны. Курная хата (старэйшы тып):
32. Новы Мядзел (цяпер у межах Мядзела). Касцёл Святога Станіслава (XVIII ст.) - не захаваўся:
33. Стары Мядзел (цяпер у межах Мядзела). Касцёл парафіяльны:
34. Стары Мядзел. Партал касцёла:
35. Стары Мядзел. Палац Козел-Паклеўскіх:
36. Тракт Напаліёна пад Ашмянамі:
37. Паставы. Забудова рынку (пач. ХІХ ст.) - ажно два "карча" у кадры:)
38. Паставы. Былая паперня Тызенгаўза і дом афіцыялістаў:
39. Паставы. Былы палац Тызенгаўза (класіцызм, пач. ХІХ ст.):
40. Паставы. Клетка мядзьведзя ў двары палаца:
41. Паставы. Крамніца на рынку (пач. ХІХ ст.) - не захавалася:
42. Свір. Касцёл парафіяльны (XVIII ст.):
43. Смаргонь. Касцёл парафіяльны (былы кальвінскі збор):
44. Возера Дрывяты ("каля Браслава перад тым, як панізілі яго ўзровень меліярацыйнымі працамі"
ksz90):
45. Возера Мядзел:
46. Возера Мястро:
47. Возера Нарач:
48. Возера Нарач:
49. Лоўля селявы на возеры Снуды: