Карчы #46

Jan 13, 2016 14:17

1. Працягваю разбіраць мінулагоднія фоткі з карчамі. З-за таго што робіцца за вокнамі ніякія новыя корчэпаходы пакуль не маюць сэнса, мне нават ня хочацца фоткаць "гарбаты" зэпар, які стаіць пад вокнамі офіса, бо ён выглядае як звычайны сумёт:) Таму паехалі па мінуламу!


2. Гэтая Audi 100 C2 (1976-1982) з'явілася ў раёне, які я абыйшоў у пошуках карчоў уздоўж і ўпоперак. Відаць дрэнна абыходзіў, бо апроч "соткі" знайшоў яшчэ шмат чаго цікавага:


3. Гарызонт завалены:)


4. ВАЗ-2106 заехаў не ў той раён:)


5. Непрыжыўшыся на нашых вуліцах тып маршрутак - ГАЗ-322132 «Газель». Прыватныя перавозчыкі ў 1990-я і 2000-я аддалі перавагу патрыманым еўрапейскім бусам 1980-х (па Мазыру дык дагэтуль спрэс маршруткі Mercedes-Benz T1 ездзяць):


6. Французкі фургончык Renault Messenger, створаны на базе Renault Master першага пакалення (1980-1997):


7. Купэ Mercedes-Benz C124 (1987-1996):


8. Пакуль што не корч, але рэдкі ў нашых краях Alfa Romeo GTV (1995-2005):


9. Зрэшты, праз тыдзень ад таго моманту калі я засняў гэты экземляр, мне па дарозе трапілася яшчэ адна "альфа" GTV - закон парных выпадкаў у дзеянні:)


10. Chrysler Saratoga сёмага пакалення (1988-1995):


11. Амерыканскі аўтамабіль таго часу, калі амерыканскі аўтадызайн стала цяжка адрозніць ад японскага (ну вы памятаеце як я "люблю" і "паважаю" японскі аўтадызайн 1980-х, 1990-х):


12. А гэта ўжо зафотана ў іншым раёне - Москвич-2140 (1976-1988) у добрым стане:


13. It's Golf time! Volkswagen Golf I (1974-1983):


14. Цудоўны экзэмляр:


15. З віду звычайная "сігара" Audi 100 C3 (1984-1991), якіх у кожным двары па две штукі:)


16. Але калі паглядзець спераду, то можна зразумець, што гэта мадэль "соткі" для амерыканскага рынку - пра гэта кажа раз'яднаная светлатэхніка, замест блакаванай на еўрапейскіх мадэлях:


17. Што аб'ядноўвае Мінск, Жодзіна і Барысаў? Празмерная колькасць такіх вось усходнегерманскіх Wartburg 1.3 (1988-1991) на вуліцах - у іншых гарадах іх амаль не пабачыш, а тут на кожным рагу тырчаць:)


18. Гэты "варт" яшчэ і на савецкіх нумарах:


19. А вось другі Wartburg 1.3, сфатаграфаваны праз квартал ад першага ў той жа дзень:


20. Toyota Camry V20 (1986-1991):


21.


22. Citroën BX (1982-1994):


23. Гэта не нізкая пасадка - гэта знакамітая французкая гідрапнеўматычная падвеска ў дзеянні:


24. Французкі геаметрызм у аўтадызайне мне падабаецца:


25. Гдзе жэ ты мой дзевяноста сядзьмой?! :) Mazda 626 (1982-1987) і ВАЗ-2106 на беларускіх нумарах узору 1996-2000 гадоў:

Мінск, карчы (аўтарубрыка), фота

Previous post Next post
Up