Cамы футурыстычны завод Мінска

Dec 27, 2015 15:36

1. Давялося пару месяцаў таму прагуляцца па раёну каля станцыі метро Кунцаўшчына па вуліцах Ляшчынскага і Дамброўскай. Гэта не тое месца, дзе мне прыходзіцца часта бываць, таму я быў моцна ўражаны завадскім комплексам, які там знаходзіцца. Карпусы Мінскага завода сродкаў комплекснай аўтаматызацыі (далей ЗСКА) пабудаваныя ў самым канцы 1970-х у стылі вельмі падобным на міжваенны функцыяналізм. Зрэшты, позні савецкі мадэрнізм часцяком звяртаўся да рашэнняў і стылістыкі архітэктуры 1920-х 1930-х гадоў і пра гэта я хачу расказаць як-небудзь у адным з наступных пастоў. А цяпер прапаную прайсціся са мной уздоўж самага футурыстычнага завода Мінска:


2. Знаёмства з ЗСКА пачынаецца здаля. Яшчэ ад выхада з метро можна пабачыць высотку арыгінальнай формы:


3. Гэты будынак праектаваўся як інжынерна-канструктарскі корпус ЗСКА (пра абставіны праектавання можаце прачытаць ў darriuss'а у пасце "Здание Специального конструкторского бюро на улице Лещинского") у 1970-х. Будаўніцвта пачалося у 1977 годзе але да пачатку 1990-х так і не было завершана. Корпус доўгі час стаяў закінутым, пакуль у канцы 2000-х не прыйшлі інвестары і не з рабілі з савецкага канструктарскага бюро капіталістычны бізнэс-цэнтр, які вядомы пад назвай "Sky Towers":


4. Корпус праектаваўся відавочна з аглядкай на заходнія аналагі, сярод якіх часта называюць будынак штаб-кватэры BMW у Мюнхене (фотачка па спасылцы):


5. Канструктарскае бюро павінна было ўваходзіць у адзіны комплекс адміністрацыйных пабудоў ЗСКА:


6. Вось вам клёвая панарамка адміністрацыйнага блока з пракруткай (хто чытае пост з мабільных прыладаў, скажыце як у вас адлюстроўваецца гэты здымак?):



7. У будынку адміністрацыі завода два падобных па стылю адзяленні. Першае, што бліжэй да вежы былога канструктарсакага бюро выглядае так:


8. Другое адзяленне больш масіўнае, але у ім таксама выдзяляецца аб'ём з лесвічнай клеткай выкананы у стылістыцы міжваеннай архітэктуры:


9. Апроч закруглённай формы родніць гэты элемент з міжваенкай і неразрыўнае вертыкальнае шкленне. Сімвалам жа архітэктурных веянняў 1970-х можна напэўна лічыць мелкую керамічную плітку, якой абліцаваны будынак. Наколькі я разумею, у той час такая абліцоўка была вельмі моднай, на жаль, без перыядычнага паднаўлення плітачнага покрыва, за дзесяцігоддзі абліцоўка страціла цэласнасць:


10. Яшчэ вельмі па-функцыяналістску выглядаюць заркугленыя стужкі другога і трэцяга паверхаў:


11. Яшчэ адна панарамка:



12. Калі ісці далей уздоўж ляшчынскага, то за адміністрацыйным корпусам можна пабачыць цэха завода з дзіўнымі вежачкамі касмічнага выгляду:


13. Падобныя на капітанскі мосцік міжзорнага крэйсера:


14. Калі глядзець з іншага ракурсу з вуліцы Дамброўскага, гэты эфект толькі узмацняецца:


15. Але вярнуся на Ляшчынскага. З некаторых ракурсаў завод нагадвае шматузроўневы горад будучыні з фантастычных фільмаў і малюнкаў:


16. Другі ўваход у адміністрацыйны корпус таксама мае закругленны аб'ём з лесвічнай клеткай і вельмі падобны на робата:)


17. Від на вежу "Sky Towers":


18. Перад ЗСКА знаходзіцца вялікая стаянка. Від на цэх з вежачкамі з яе боку:


19. З вуліцы Ляшчынскага я пераходжу на Дамброўскую на другі бок завода. Тут на вуліцу выходзяць цэха, транспартныя прахадныя і футурыстычная агарожда:


20. Слупы нагадваюць паменшаныя аб'ёмы лесвічных клетак у адміністрацыйных карпусах:


21. На масіўны стылёвы плот у завода грошай хапіла, а на пешаходную дарожку каля яго - не:


22. Зрэшты, сама вуліца Дамброўская цалкам індустрыяльная і амаль бязлюдная. Насупраць ЗСКА знаходзіцца кацельная:


23. Нехта кінуў на зялёнай зоне фуру з МАЗаўскім цягачом:


24. Наспраць фуры - уезд у ЗСКА і пост №8. Завод хоць і выглядае закінутым, але нейкае жыццё там цепліцца, прынамсі, у будцы паста сядзеў вахцёр і зыркаў на праходзячых побач падазроных асоб з фотаапаратамі:


25. Вось такі невялічкі індустрыяльны паход у мяне атрымаўся:)

Мінск, прагулкі, фота, архітэктура

Previous post Next post
Up