Карчы #44 калядныя

Dec 25, 2015 23:19

1. Ездзілі на каляды да дзеда ў вёску і я, прыгадаўшы досвед maxim_cheus па пошуках карчоў на вясковых падворкаў, вырашыў здзейсніць праменад па вязынскіх вулачках і не пашкадаваў. Улоў стаўся хоць і невялікі але каларытны. Паехалі!


2. Вязынь вялікая вёска, я пра гэта ўжо пісаў, ёсць тут свой буйны калгас і як следства шмат цяжкой аўтатэхнікі ў тым ліку і ў прыватных руках (спісаныя калгасныя грузавікі часцяком апынаюцца ў дварах вяскоўцаў). Вось пашарпаны ГАЗ-53 (1961-1997) на вясковай вуліцы:


3. Бось больш жывы "газон" у чыімсці двары. Звярніце ўвагу на чырвоныя нумары, налепку тэхагляда 2000 года і донца пластыкавай бутэлькі замест паваротніка:


4. Класічная вясковая карціна - трактар са счэпкай. Мадэль, пэўна, моцна адрэстайлінгавы вясковымі ўмельцамі МТЗ-50 (1962-1985):


5. Куды на вёсцы без сарая-бульбавоза? :) ИЖ-21251 "Комби" (1982-1997):


6. На машыне савецкія нумары ўзору 1977 года:


7. Іржавы грузавы кунг у глыбіні двара, на бакавых дверцах былі бачныя медыцынскія крыжы:


8. Сустракаюцца ў Вязыні не толькі савецкія рыдваны, але і еўрапейскія карчы 1980-х, як гэты разабраны Fiat Uno першага пакалення (1983-1989):


9. Еўрапейцы еўрапейцамі, але рызынкай дня быў безумоўна двор з іржавай савецкай класікай:


10. Гэты Москвич-407 (1958-1963) ці Москвич-403 (1962-1965) (не разбіраюся я ў іх) я заўважыў яшчэ з вуліцы:


11. Спытаўшы гаспадара дазволу ўвайсці ў двор і паздымаць машыну, я зафотаў яго бліжэй:


12. Цудоўны экзэмпляр карчызма-іржавізма дый яшчэ на ранніх беларускіх нумарах з "пагоняй":


13. Невялічкі эксперымент са зборным панарамным здымкам:


14. Побач з "масквічом" стаіць армейскі ГАЗ-69 (1952-1972):


15. Стан сумны:


16.


17. За стрыно гэтага "козліка" пэўна ўжо ніхто не сядзе:


18. У суседнім двары, дарэчы, стаяла яго чатырохдзёрны сабрат - ГАЗ-69А. На гэтым і скончыліся мае вязынскія знаходкі:

карчы (аўтарубрыка), Вязынь, фота, Заходняя Беларусь

Previous post Next post
Up