1. Я ужо пісаў, што два тыдні таму мы з жонкай зганялі на ўікэнд да польскага Паможжа ("можа яно нам дапаможа, а калі не дапаможа, то паможа можа можа" - неяк так кажуць у адной польскай скарагаворцы). Дык вось хачу выкласці пару падарожных фотанек адтуль, але так як светлавы дзень зараз кароткі, то атрымалася, што гістарычны цэнтр Гданьска я здымаў толькі ў прыцемках, плюс як заўжды ніякага штатыва я ня браў і таму фатаграфаваў збольшага з рук і толькі пару разоў з бардзюраў, шум, зерністасць, кэнанаўская жаўцізна - усё як доктар прапісаў :) На першым здымку знакаміты гданьскі сярэднявечны партавы кран "Жораў":
2. Так як турыстычная праграмма была даволі насычаная (не абышлося і без пяцігадзіннага наведвання гандлёвага цэнтру, якое мы з жонкай мужна праігнаравалі), то хадзілі мы толькі па самых папсовых мясцінах горада. На фота прагулачныя караблі ля прыстані:
3. Зялёная брама (якая чамусці жоўтая), а за ёй пачатак гістарычнага цэнтра Гданьска:
4. Доўгі Рынак (польск. Długi Targ):
5. Святочныя ўпрыгожванні:
6. Брама з іншага боку:
7. Галоўная ратуша Гданьска і фантан з Нептуном перад ёй:
8. Львоў, плошча Рынак Не, усё-ткі Гданьск:) Увогуле, як па мне, дык усе гэтыя ўсходнееўрапейскія сярэднявечныя гарады на адзін твар:)
9. Доўгая вуліца (польск. Ulica Długa)
10. Залатая Брама:
11. Марьяцка вуліца:
12. Вялікі млын: