Чытацкае.

Mar 19, 2012 15:25

Прачытаў на днях "Друд, альбо чалавек у чорным" Сіманса, чытаю "Мапу часу" Фелікса Пальмы (суб'ектыўнае параўнанне з "Друдам" не на карысць Пальмы, але зараз не пра гэта) - абедзве кнігі апісываць Брытанію другой паловы XIXст., гэтак званую Віктарыянскую эпоху. Дык вось, калі чытаеш гэтыя кнігі (можна прыгадаць яшчэ "Дыферынцыяльную машыну" Гібсана ( Read more... )

пытанне, кнігі, меркаванне, фантастыка

Leave a comment

Comments 22

jane_foxik March 19 2012, 12:53:14 UTC
а если вам кто-то скажет, что да, так и было - поверите? :)

Reply

yozas_gubka March 19 2012, 13:03:24 UTC
Калі шчыра, я ўжо ва ўсё гэта веру, бо кніжная Брытанія 19ст. для мяне больш рэальная чымся... рэальная Брытанія 19ст.)))

Reply

kurt_bielarus March 19 2012, 13:07:58 UTC
Ну, дастаткова Дойля ў арыгінале пачытаць))) Ён ж пісаў для сучаснікаў, як Холмс паліў з рэвальвэра ў столю і какаін спажываў)))

Reply

yozas_gubka March 19 2012, 13:15:26 UTC
о, зусім забыў пра Дойля) наконт буйнага наркамана Шэрлака я ведаў даўно, але сам чытаў "Холмса" толькі ў савецкай адаптацыі)

Reply


kurt_bielarus March 19 2012, 13:06:50 UTC
Тады сапраўды фактычна не было праблемы наркаманіі - бо не было яе як злачыннага бізнэсу, як "субкультуры".
Да гэтага ставіліся амаль як да тытуня.

І абмежаваньняў стралковай зброі таксама фактычна не было.

Reply

yozas_gubka March 19 2012, 13:28:30 UTC
Дарэчы, так адным з довадаў прыхільнікаў легалізацыі наркотыкаў зяўляецца той, што забарона спараджае большую злачыннасць, спекуляцыі з якасць "тавара" і ў выніку хуткую смерць спажывальнікаў, у адрозненні ад легальнага продажу чыстага наркотыка ў аптэках)

Reply

kurt_bielarus March 19 2012, 13:34:08 UTC
Ну, тут я не пагаджуся.

Проста ў 19 годзе гэта было вельмі невялікая праблема, у асноўным абмежаваная колам людзей, якія былі ў калоніях і там падхапілі гэтую звычку.

Як толькі кола спажывальнікаў стала больш шырокім, перакрочыўшы - праз некалькі дзясяткаў год - пэўную мяжу, праблема вырасла і з'явілася патрэба ў забароне.

Каб зараз у Лондане колькасьць наркаманаў не перавышала пару тысячаў - як у 19ст - ніхто б не пераймаўся гэтай праблемай.

Reply

yozas_gubka March 19 2012, 13:45:09 UTC
але ж, каб кошты на наркотыкі з-за забароны не узраслі ў сотні/тысячы разоў ад сабекошту, большасці крадзяжоў і забойстваў з-за грошай на дозу проста не было б.
і не факт канешне, але мне здаецца, што чалавек пад наркатычным апьяненнем не больш буйны, чым такі ж чалавек але пад алкаголем (а опіюмныя наркаманы з вышэйзгаданых кніжак увогуле ніякай небяспекі не ўтваралі, бо ляжалі як муміі ў сваіх наркаснах))
але гэта усё тэорыя...

Reply


paval_abramovi4 March 19 2012, 13:30:27 UTC
Шчыра віншую з Днём народзінаў! Няхай ва ўсім шанцуе, і паболей вольнага часу Вам!

Reply

yozas_gubka March 19 2012, 13:36:45 UTC
Дзякуй)

Reply


wal_de_maar March 19 2012, 13:49:56 UTC
З днём народзінаў!
Паболей літаратурных(і не толькі) адкрыццёў.

Reply

yozas_gubka March 19 2012, 16:19:15 UTC
Дзякуй вялікі!
Як раз збіраюся адкрыць новую старонку ў сваёй пісаніне творчасці)))

Reply


Гэта не нарката - гэта лекі))) naziranni March 19 2012, 13:59:08 UTC
А яшчэ ёсць невялічкі аповед у Кіплінга "Брама ста смуткаў" і раман Томаса Дэ Куінсі "Споведзь англічаніна опіяжэра", што праўда з немагчыма вычварнай мовай.
Што там 19 ст. калі нават у 20 ст. наш улюблёны пісменнік Уільям Бэроўз (толькі ўжо ў ЗША) са сваімі сябрукамі бегалі па лекарах, куплялі рацэпты... О, непаўторныя часы роквіту дэкадэнцтва!

Reply

Re: Гэта не нарката - гэта лекі))) yozas_gubka March 19 2012, 16:21:37 UTC
Дзякуй, на Куінсі, дарэчы, шмат разоў спасылаецца галоўны герой сімансаўскага "Друда".
Лекі лекамі, але ж опіюмаманія была уласціва ня толькі творчым людзям - для пісьменнікаў хапіла б аднаго прытону на ўвесь Лондан)))

Reply


Leave a comment

Up