Чытацкае.

Mar 19, 2012 15:25

Прачытаў на днях "Друд, альбо чалавек у чорным" Сіманса, чытаю "Мапу часу" Фелікса Пальмы (суб'ектыўнае параўнанне з "Друдам" не на карысць Пальмы, але зараз не пра гэта) - абедзве кнігі апісываць Брытанію другой паловы XIXст., гэтак званую Віктарыянскую эпоху. Дык вось, калі чытаеш гэтыя кнігі (можна прыгадаць яшчэ "Дыферынцыяльную машыну" Гібсана ( Read more... )

пытанне, кнігі, меркаванне, фантастыка

Leave a comment

kurt_bielarus March 19 2012, 13:06:50 UTC
Тады сапраўды фактычна не было праблемы наркаманіі - бо не было яе як злачыннага бізнэсу, як "субкультуры".
Да гэтага ставіліся амаль як да тытуня.

І абмежаваньняў стралковай зброі таксама фактычна не было.

Reply

yozas_gubka March 19 2012, 13:28:30 UTC
Дарэчы, так адным з довадаў прыхільнікаў легалізацыі наркотыкаў зяўляецца той, што забарона спараджае большую злачыннасць, спекуляцыі з якасць "тавара" і ў выніку хуткую смерць спажывальнікаў, у адрозненні ад легальнага продажу чыстага наркотыка ў аптэках)

Reply

kurt_bielarus March 19 2012, 13:34:08 UTC
Ну, тут я не пагаджуся.

Проста ў 19 годзе гэта было вельмі невялікая праблема, у асноўным абмежаваная колам людзей, якія былі ў калоніях і там падхапілі гэтую звычку.

Як толькі кола спажывальнікаў стала больш шырокім, перакрочыўшы - праз некалькі дзясяткаў год - пэўную мяжу, праблема вырасла і з'явілася патрэба ў забароне.

Каб зараз у Лондане колькасьць наркаманаў не перавышала пару тысячаў - як у 19ст - ніхто б не пераймаўся гэтай праблемай.

Reply

yozas_gubka March 19 2012, 13:45:09 UTC
але ж, каб кошты на наркотыкі з-за забароны не узраслі ў сотні/тысячы разоў ад сабекошту, большасці крадзяжоў і забойстваў з-за грошай на дозу проста не было б.
і не факт канешне, але мне здаецца, што чалавек пад наркатычным апьяненнем не больш буйны, чым такі ж чалавек але пад алкаголем (а опіюмныя наркаманы з вышэйзгаданых кніжак увогуле ніякай небяспекі не ўтваралі, бо ляжалі як муміі ў сваіх наркаснах))
але гэта усё тэорыя...

Reply

kurt_bielarus March 19 2012, 14:02:12 UTC
З днем народзінаў! %)

Reply

yozas_gubka March 19 2012, 16:14:56 UTC
добры пераход ад тэмы наркаманіі)))
дзякуй)

Reply


Leave a comment

Up