Сучасная архітэктура Вільні. Праспект Пілайтэ

Nov 18, 2014 12:09

1. Калі кажуць пра сучасную архітэктуру Вільні, то звычайна маюць на ўвазе бізнес-цэнтр на правым беразе Віліі ў цэнтры літоўскай сталіцы. Квартал са шклянымі гмахамі добра бачны з агляднай пляцоўкі на гары Гедыміна. Але я раскажу вам пра іншае месца, дзе ў Вільні сканцэнтраваны абразчыкі сучаснай літоўскай архітэктуры - праспект Пілайтэ, што знаходзіцца на мяжы двух віленскіх раёнаў: Віршулішкаў і Каролінішкаў.



2. Воляй лёсу і букінга нам давялося ночыць у гатэлі Green Vilnius Hotel, які знаходзіцца на гэтым праспекце. Дарэчы, гатэльчык на свае грошы вельмі адэкватны - чатырохмесны нумар па кошце не нашмат даражэй чым адпаведны пакой у хостэле плюс сняданак - карацей, мы не пашкадавалі. Сам будынак таксама новы - узведзены ў 2011 годзе, але архітэктурнымі вынаходствамі не ззяе - простая, амаль квадратная скрыня з вакенцамі-байніцамі:


3. З вокнаў гатэля можна пабачыць новую віленскую Заходнюю аб'язную аўтадарогу з вялікай развязкай на перакрыжаванні з праспектам Пілайтэ. Будоўля тут яшчэ вядзецца, за перыяд з 2011 па 2013 гады рэалізавана два этапы з трох - працяг трасы ў накірунку на поўнач яшчэ не зроблены.


4. Побач з гатэлем знаходзіцца сучаны жылы дом:


5. Таксама вельмі просты па форме будынак, які вылучаецца за кошт колеру. Архітэктар не замарачваўся пышнасцю вулічнага фасада і вывеў на вуліцу глухія сцены крылаў і зашклёныя галерэі калідораў:


6. Далей па няцотным баку праспекта знаходзіцца "нахілены" домік з першай фоткі - гэта ўжо больш выразная сучасная архітэктура:


7. Тут размяшчаецца офіс кампаніі UAB "Interautomatika", будынак недзе 2012-2013 гадоў:


8. Далей ідзе мадэрновы будынак віленскай паліцыі:


9. Службоўцы "засяліліся" у новае адзяленне ў сакавіку 2014 года:


10. Галоўны ўваход з эмблемай:


11. Злева ад паліцыі офісны будынак некалькіх ІТшных кампаній:


12. На цотным баку праспекта Пілайтэ насупраць гатэля знаходзіцца такі будынак:


13. Безлікая офісная скрыня, за ёй будуецца некалькі жылых дамоў, а на фоне бачна высотка "Grand Office":


14. Будынак лаканічны і светлы. Калі шчыра, ён мне спадабаўся больш за ўсё. Астнія прыклады сучаснай архітэктуры ў гэтым раёне нейкія ніякія, ну можа апроч "нахіленага" доміка.


15. Від з вакна гатэля:


16. Каля хмарачоса размяшчаецца гіпермаркет прадуктовай сеткі крамаў "Prisma":


17. У гэтым жа раёне знаходзіцца комплекс з двух сучасных жылых высотак:


18. І на ім я хачу спыніцца падрабязней, бо калі глядзіш на гэтыя дамы нельга ўстрымацца ад аналогій на беларускую рэчаіснасць:) Па-першае, адразу кідаецца ў вочы тое, што гмахі пабудаваны на месцы былой вёскі ці хутара і адзін з прыватных дамоў усё яшчэ стаіць у падножжа жылых хмарачосаў:


19. Такія віды добра знаёмы жыхарам мінскіх мікрараёнаў, і я не дарэмна пасціў з раніцы фотку Каменнай горкі з вясковымі дамкамі і жылымі высоткамі. Пагадзіцеся, амаль тая самая карціна:)


20. Праўда, ля віленскіх дамоў усяго адна хата, але затое ўсё як мае быць - маецца нават корч з паўкабаном у двары:)


21. Па-другое, інфраструктура. Па старой добрай традыцыі гмахі пабудаваны сярод пустыра без пад'яздных дарог, з аднаго боку сцежка...


22. ... з іншага - раздзяўбаная гравейка:


23. Ладна, я тут трохі не дагаварыў, ёсць да гэтых дамоў нармальны пад'езд з боку вуліцы Віршулішскай, які бачны на гуглмэпс. Але нармальнай паркоўкі каля дамоў так і не зрабілі і машыны паркуюцца на гравейцы:


24. Безумоўна гэтыя высоткі выглядаюць цікавейшымі за МАПІДаўскія свечкі, але акалічнасці іх узвядзення, як мне здаецца, выглядаюць вельмі падобнымі на беларускія:

Мінск, Вільня, падарожжы, Літоўская Рэспубліка, фота, параўнанне, архітэктура

Previous post Next post
Up