1.
2. Па дарозе Р63 на участку ад Смаргоні да Ашмянаў можна пабачыць некалькі цікавых аб'ектаў. Па-першае, гэта ДАКі Першай сусветнай вайны. Каля Смаргоні праходзіла лінія фронту, якая трымалася тут цягам 3-х гадоў. За гэты час немцы паспелі збудаваць даўгачасовыя умацаванні, частка з каторых знаходзіцца ўздож трасы недалёка ад в.Арэхаўка. План з пазнакамі:
3. ДАП пазначаны нумарам "1" знаходзіцца недалёка ад выезда са Смаргоні:
4. Захаваўся ён дрэнна. Да нядаўняга часу ДАП быў скрыты сярод хмызоў (як бачна на гуглздымку), але цяпер расліннасць уздоўж дарогі павыпільвалі і ДАП стаў добра бачны з трасы:
5. ДАП пад нумарам "2" знаходзіцца з іншага боку дарогі:
6. Захаваўся ён значна лепш:
7. На жаль, жыхарамі вёскі гэты ДАП выкорыстоўваецца ў якасці сметніка:
8. Далей па дарозе Р63 бліжэй да Жупранаў і Ашмянаў знаходзіцца яшчэ адзін цікавы аб'ект інфраструктуры - закінуты жалезны мост праз раку Ашмянку ў раёне вёскі Нарбуты:
9. Цяпер ён не выкарыстоўваецца як аўтамабільны, але на мапах 1980-х ён быў пазначаны як адзіны шлях праз раку ў гэтым месцы:
10. Са з'яўленнем новага маста трасса Р68 трохі памяняла накірунак - мост з участкам старой дарогі застаўся у прамым сэньсе на збочыне:
11. Выглядае гэта трохі сюрыялістычна:
12.
13. Сам мост патроху разбураецца:
14. Закінутая дарога са старымі жалезабетоннымі слупкамі па збочынах:
15. Побач з мастом помнік чырвонаармейцам: