Літоўская чыгунка: ад Вільні да Трокаў

Sep 10, 2014 22:24

1. Яшчэ адной тэмай, што зацікаваіла мяне ў нашай нядаўняй паездцы ў Вільню стала інфраструктура Літоўскай чыгункі. Мы з Наташай, увогуле, планавалі замуціць невялікую кругасветку на літоўскіх цягніках Вільня-Трокі-Каўнас-Вільня, але лёс склаўся так, што зганялі толькі да Трокаў. Пра гэта і трохі пра іншае я раскажу у гэтай фотасправаздачы. Паехалі:)


2. Уласна кажучы знаёмства з рухомым саставам Lietuvos Geležinkeliai можна пачынаць не выязджаючы з Беларусі. Як я ужо пісаў у пасце "Чыгуначныя госці з Еўропы" на станцыі Маладзечна часцяком можна пабачыць грузавыя лакаматывы ў колерах Літоўскай чыгункі (далей ЛЧ). Апроч "грузавікоў", ходзіць па тэрыторыі Беларусі і ўсім вядомая аўтаматрыса ЛЧ польскай вытворчасці PESA 630M па маршруце Мінск-Вільня. 630М-004 у Маладзечна:


3. Ехалі мы ў Вільню на іншай PESA, якая належыць БЧ. Проста на станцыі Маладзечна два маршруты Вільня-Мінск і Мінск-Вільня перасякаюцца, каб мытнікі з Гудагая маглі перайсці ў іншы цягнік і вярнуцца назад да мяжы. Мытны кантроль падчас руху - зручная рэч, а чэргі на пашпартны кантроль на віленскім чыгуначным вакзале не такі страшны чорт, як яго малююць. Мы з Наташай прайшлі яго за хвілін 15 і змаглі вольна прасціся па платформах з літоўскага боку.

Там, дарэчы, як раз рыхтаваўся да адпраўлення чэскі двухпавярховы электравоз EJ575-010 на Каўнас, а стаяў стары рыжскі дызель ДР1АМ невядомага мне маршрута:


4. EJ575 выпускае кампанія «Škoda Vagonka» спецыяльна па заказу Літоўскай чыгункі на базе электрацягнікоў серыі 471. Да Каўнаса з Вільні ехаць у сярэднім 1 гадзіну 10 хвіліны, прыкладна як з Мінска да Маладзечна на "штадлеры":)


5. Мы развіталіся з гэтым цягніком і рушылі да будынка вакзала. На фота від з перона, большая частка якога закрытая навесам:


6. Цікава, што з гэтага ракурсу вакзал глядзіцца амаль як 100 гадоў таму (фота з railwayz.info):


7. У холе будынка стаяць два вялікія макеты. Першы умоўна ілюструе сетку чыгуначных шляхоў Літвы. Дарэчы, белы будынак у цэнтры - знакаміты касцёл Уваскрасення Хрыста ў Каўнасе, пабудаваны ў стылі функцыяналізма ў 1940 годзе (дакладней, амаль пабудаваны):


8. Другі макет паказвае сам будынак віленскага вакзала і прывакзальную плошчу:


9. Від на вакзал з гэтай плошчы. Цэнтральная частка моцна разбуранага ў вайну будынка была адноўлена ў 1950 годзе ў пануючым у тыя часы стылі сталінскага неакласіцызма:


10. Злева ад вакзала, калі глядзець з плошчы, знаходзіцца больш стары будынак невядомага мне прызначэння. Яўная "дарэвалюцыёнка":


11. Гістарычна-міфалагічны сімвал горада - выючы воўк:


12. Справа ад гэтага будынка знаходзіцца адкрытая экспазіцыя чыгуначнага музея Вільні. Уваход на пляцоўку вольны. Сам музей знаходзіцца на вакзале, але туды мы не заходзілі:


13. Экспанатаў не так шмат, затое можна пакатацца на маленечкай мускульнай дрызіне ўздоўж дызель-цягніка Д1:


14. Дарэчы, гэты Д1-593-1, напэўна, самы цікавы экспанат экспазіцыі - цягнікі гэтай маркі выпускаліся ў Венгрыі ў 1964-1988 гады і ў некаторых краінах СНД дагэтуль ходзяць па маршрутах:


15. Побач з Д1 у музеі стаіць V120-304 (калі я не памыляюся, гэта версія луганскага цеплавоза М62 для чыгункі ГДР):


16. На пуці справа ад Д1 некалькі экспанатаў. Аранжавая рамонтная машына:


17. ПМГ аказваецца расшыфроўваецца як "пуцявы маторны гайкавёрт". Хм, цікава, а шурупавёрты пуцявыя існуюць? :)


18. Побач яшчэ адна рамонтная машына ў вясёленькай расфарбоўцы:


19. Да яе прычэплена платформа з грузам старых драўляных апор:


20. З рамонтных машын на тэрыторыі музея ёсць такая грузавая аўтадрэзіна маркі АГМу, пабудаваная з выкарыстоўваннем частак грузавых аўтамабіляў:


21. Побач з ёй грузавая кранавая дрэзіна - ДГКу:


22. Манеўровы цеплавоз ТЭМ2-328 у старых карпаратыўных колерах Літоўскай чыгункі:


23. Класічная прыгарадная электрычка ЭР9м-380 у старой расфарбоўцы:


24. Мы наведвалі гэтую экспазіцыю на другі дзень паездкі. Забеглі літаральна на 10 хвілін перад адпраўленнем электрацягніка на Трокі, таму палазіць па ўнутранасцях экспанатаў не паспелі. Вільня-Трокі тая ж самая рыжская электрычка ЭР9м толькі мадэрнізаваная спецыяльна для ЛЧ:


25. Новы салон:


26. Квіток да Трокаў каштаваў 5,8 літаў - 2,16$ - 22 650 бел.руб - для шляха даўжыней 26 км па беларускіх мерках вельмі дорага:


27. Электрычка едзе да канцавога прыпынку 32 хвіліны, за гэты час я тое-сёе паздымаў з вакна вагона (якасць здымкаў месцамі ахавая). Мадэрнізаваны чэскі "манеўровік" ЧМЭ-3М на станцыі Вільня:


28. Пасляваеннае паштовае адзяленне станцыі:


29. Старэнькі ТЭМ2:


30. Дэпо пасажырскіх цягнікоў:


31. Побач з ім адстойнік старых цеплавозаў 2М62:


32. У шэраг якіх зацясаўся яшчэ адзін ТЭМ2 у старых карпаратыўных колерах ЛЧ:


33. Мадэрнізаваны цеплавоз 2М62М:


34. Цікавая элеватарападобная канструкцыя за межамі Вільні:


35. Пасажырскі будынак станцыі Панярай:


36. Прыбываем на канцавы прыпынак - Трокі:


37. Гэтая станцыя тупіковая - электрычка далей не ідзе:


38. Пасажырскі будынак з перона:


39. І з боку горада:


40. Пра самі Трокі пост будзе ў бліжэйшы час - так што заставайцеся з намі:)

Трокі, Вільня, падарожжы, Літоўская Рэспубліка, чыгунка, фота

Previous post Next post
Up