Карчы #19

Sep 14, 2014 18:41

1. Пачынаю новы выпуск "карчоў" з Audi 100 С2 Avant з Барысава:


2. Па словах барысаўскага "карчэведа" maxim_cheus "сотка" стаіць на гэтай паркоўцы ўжо даволі даўно, раней на ёй былі нумарныя знакі, але цяпер яны кудысці зніклі:


3. Гады вытворчасці 5-двернага хэтчбэка Audi 100 C2: 1977-1982.


4. У працяг барысаўскай тэмы, парачка "вартбургаў", зафотаная мной у горадзе падчас нядаўняй камандыроўкі:


5. Wartburg 1300 ў аднім з двароў па вул.Гагарына:


6. Гады вытворчасці: 1988-1991.


7. З Барысава перамяшчаемся ў Маладзечна. Тут на маёй любімай вуліцы Таўлая я нечакана спаткаў такі джыпа-корч:


8. Шчыра кажучы, я дагэтуль не ведаю, што гэта за мадэль. Мне падказалі, што гэта быць адкалгашаны Isuzu Trooper першага пакалення, але я паглядзеў здымкі ў інцярнетах і хоць гэты "корч" знешне і падобны на 3-хдверны Trooper, але у дэталях яны моцна розняцца. Хаця можа "адкалгашывацелі" добра папрацавалі. dennis22b правільна падказаў, што гэта ніякі не "японец", а стары добры румынскі ARO 10, гады вытворчасці: 1980-2006.


9. ГАЗ-21 "Волга" 3-й серыі на аўтастаянцы каля маладзечанскай кацельнай:


10. Ёсць там участак з раздаўбанымі "карчамі", штафстаянка штоле:


11. На ёй нічога рэдкага і цікавага няма, але фотачку я адтуль запошчу:) Перакручаны першы VW Golf і безаблічны японец 1980-х (напэўна "мазда"):


12. Раз уж пайшла гаворка пра мае любімыя першыя "гальфы" то дадам сюды фотаньку гадзічнай даўнасці з 3-хдверным VW Golf, які я спаймаў сярод бясконцай колькасці машын, што прыехалі на дзень танкіста на ЛС у 2013-м годзе:


13. Volvo 240 GL адтуль жа. Гады вытворчасці: 1974-1994.


14. Зафотаны ў тойжа дзень і на год забыты ў фотаархіве "вясельны" BMW 340:


15. Сапраўдны пасляваенны рарытэт і ўродзе як у добрым стане. Гады вытворчасці: 1949-1953.


16. Раз уж пайшла такая п'янка, то вось яшчэ некалькі карчэй нарытых у маіх фотаархівах. ЗАЗ-968А "ушасты" з Вілейкі. Гады вытворчасці: 1973-1979.


17. Дабіты Opel Rekord E1 з той жа Вілейкі. Гады вытворчасці: 1977-1982.


18. А вось нядаўняя знаходка: BMW 5-й серыі у кузаве Е28 на вул.Альшэўскага ў Мінску:


19. Гады вытворчасці: 1981-1988.


20. aliaksei далей можа не глядзець, бо там пайдуць спрэс адныя "жыгі":) Папаўняю фотакалекцыю "троек" ВАЗ-2103 з розных гарадоў і мясцін. "Тройка" з Барысава:


21. Стан блізкі да ідэальнага.


22. "Тройка" на модных літых дысках з Маладзечна:


23. Дыскі, зрэшты, не ў тэму, а вось савецкія нумары ў самы раз:


24. Ідэальны ВАЗ-2103 на той жа вул.Альшэўскага ў Мінску:


25. Шкада, што без храмаваных калпакоў:


26. І на развітанне ВАЗаўскі ўніверсал - ВАЗ-2102 у не менш цудоўным стане чым папярэдняя "тройка":

Барысаў, Мінск, карчы (аўтарубрыка), Маладзечна, фота

Previous post Next post
Up