"Інтэрнацыянальны стыль"

Sep 09, 2014 14:20

Пост пра архітэктуру, але не пра той інтэрнацыянальны стыль, пра які піша вікіпедыя, а пра "інтэрнацыянальны стыль" у двухкоссі - пра праявы абыякавага стаўлення да архітэктурнай спадчыны і архітэктурную безгустоўнасць, якія сустракаюцца абсалютна ў любых краінах свету, у тым ліку ў Літве і ў Беларусі.

Падчас нядаўняга падарожжа па Вільні і наваколлях, я нафоткаў тое-сёе, што ў дрэнным сэньсе "яднае" нашыя краіны ў галіне архітэктурных вычварэнняў.

1. Перш за ўсё, мяне непрыемна ўразіла ракавая пухліна сайдынга, што распаўсюджваецца па прыватных дамах Вільні і яе прадмесцяў. Самы жахлівы прыклад знявечання "польскіх домікаў" за ўсю гісторыю назіранняў я пабачыў з вакна электрычкі Вільня-Трокі ў Паняраі:


2. Шчыра, я прагледзеў kresy_arch і не знайшоў больш выродлівага прыклада перабудовы "закапанскага" доміка, чым ёсць тут. У нас, пэўна, такія дамы хутчэй зруйнуюць, чым давядуць да такога стану, нават тая ж Чырвонапартызанская ў Гродна амаль аўтэнтычна глядзіцца ў параўнанні з гэтым жахам:


3. Зроблена "па-багатаму" Літва-стайл:


4. "Не, ну а чо, суседу можна, а я чым горшы":


5. Зрэшту, у самой Вільні такіх вырвівочных пераробак я не бачыў, але напалову "адсайдынгаваны" дом ёсць нават у Звярынцу, а гэта адзін з самых дарагіх раёнаў сталіцы:


6. Ну а гэты домік глядзіцца нічога так, хоць і зроблены па канонах аграрэнесансу: пастэльныя тоны, сайдыг і металачарапіца:


7. Нешта падобнае сатварылі з "польскім домікам" у Глыбокім:


8. Цяпер пагаворым пра "гаўнахайтэк". Насамрэч яго ў Вільні ня шмат. Мізэр, я бы сказаў, тым больш, што агульнавядома, што ў Беларусі 83% будынкаў узведзеных ці рэканструяваных у 2000-я, 2010-я гады - гэта чысцейшы "гаўнахайтэк". У Вільні такой колькасці жахлівых будынкаў сучаснасці няма, але асобныя абразчыкі сустракаюцца. Бізнэсцэнтр у Звярынцу:


9. Ружова-бежавае (зноў каноны аграрэнесансу) невядома што ў гістарычным цэнтры літоўскай сталіцы:


10. Прыватны медыцынскі цэнтр ў адным са "спальнікаў" Вільні. Мяне мучаюць падазрэнні, што я бачыў падобны будынак у адным з райцэнтраў Беларусі (а можа і не ў адным):


Вільня, Літоўская Рэспубліка, жах, фота, параўнанне, архітэктура

Previous post Next post
Up