Мае апошнія артыкулы пра Горадню і Слуцак

Feb 28, 2014 17:41


У апошнім нумары БГЧ быў надрукаваны мой артыкул аб Старым замку ў Горадні. Гіпотэза, якую я ўжо даўнавата выклаў у сваім ЖЖ, цяпер набыла навуковападобны выгляд. Усе магчымыя крыніцы, аргументы і думкі былі зьмешчаны ў йм. У інэце пакуль у якасьці рэкламы павесіў невялікі фрагмент артыкула.

Волкаў, М. Архітэктура Старога замка часоў Вітаўта ў Гародні / М. Волкаў // Беларускі гістарычны часопіс. - 2014. - №2. - С. 17-34.

Крыху раней у друку зьявіўся артыкул на нямецкай мове пра места-фартэцыю Слуцак. Матэрыял даволі агульны тым ня менш апублікаваў там пару планаў фартэцыі і раней невядомы профіль валоў.

Volkau, M. Private Festungen der Magnaten als Element des Verteidigungssystems der Republik am Biespiel der Stadtfestung Słuck / M. Volkau // „Sinflut und Simplicissimus“ Österreich und Polen im 17. Jahrhundert. Acta Austro-Polonica. - 2013. - Bd. V. - S. 157-162.

ФАРТЫФІКАЦЫЯ

Previous post Next post
Up