Аказваецца, ажно тры мастакі замалявалі Гальшанскі замак з аднаго ракурса. Від на замак з усходу у 1853 г. абраў Вінцэнты Дмахоўскі, у 1876 г. - Напалеон Орда, а ў 1929 г. - Язэп Драздовіч. Атрымалася своеасаблівая і даволі сумная гісторыя зьнікненьня помніка. Пасьля Другой Сусьветнай вайны была разбурана апошняя бачная на панараме частка замка - капліца, і ад гэтага калісьці маляўнічага віда на замак не засталося нічога.