У Менску зьявіўся новы помнік (падрабязьней зірніце
тут), які, як для мяне, выявіў наіўнасьць і недасьведчанасьць аўтара праекта ў пытаньні фартыфікацыі.
Зірніце, вось ён новы помнік наданьня магдэбурскага права з "праектным планам Мінска 16 ст."
Зьвярніце ўвагу на бастыённыя ўмацаваньні. На гэтым здымку форма бастыёна бачна яшчэ лепей:
Па форме бастыёнаў бачна, што аўтар праекта з'яўляецца наіўным аматарам старагаландскай школы фартыфікацыі і змаляваў гэтыя бастыёны, відавочна, з плана Слуцкай фартэцый. Гатовы біцца аб заклад. Параўнайце:
А вось як, насамрэч, выглядалі ўмацаваньні магдэбурскага Менска (план 1793 г. і крыху пазьнейшы (між 1793-1800 гг.):
Тут мы бачым характэрны для XVI ст. вал умацаваны невялікімі землянымі бастэямі, ці быкамі, які іх тады называлі. Будова гэтых фартыфікацый была лагічна зьвязана з лакацыя Менскага места ў XVI ст. Што тычыцца старагаландскай манеры, дык яна набыла пашырэньне на нашых землях пачынаючы з другой чвэрці XVII ст. і асабліва шырока стасавалася ў сярэдзіне XVII ст.
Такім чынам, "праектны план Мінска 16 ст." з боку фартыфікацыі з'яўляецца поўнай недарэчнасьцю, якая ўказвае на наіўнасьць яго аўтара ў гэтым пытаньні. А вось і сьведчаньне аўтарства:
І ў канцы крыху больш эмацыйна: блін, не маглі проста скапіяваць план 1793 г. у бронзе, дык трэба ж было сваю буйную фантазію а разам з тым і поўнае няведаньне гісторыі фартыфікацыі праявіць. І этая ж глупота яшчэ доўга будзе "радаваць" нашыя вочы.