У першай частцы матэрыялаў канфэрэнцыі
"Война и оружие. Новые исследования и материалы", што адбылася 16-18 мая гэтага года ў артылерыйскім музэі ў Пецярбургу апублікавалі мой артыкул аб артылерыі Нясьвіскага замка ў XVII ст.
Артылерыя Нясьвіскага замка цікавая ня толькі, а можа і ня столькі з мілітарнага боку, колькі з семантычнага, на які і навукоўцы зьвярталі больш увагі. У сваім артыкуле на аснове інвэнтароў XVII ст. я паспрабаваў ахарактарызаваць якраз мілітарны патэнцыял. У далейшым пляную удакладніць і пашырыць гэты артыкул у беларускамоўным варыяньце. На маю думку, дзякуючы адэкватнаму разуменьню ролі артылерыі ў абароне замка, а таксама ў магчымых палявых кампаніях магнацкіх войскаў можна зразумець і іх дэкаратыўныю сыстэму і семантыку. Часам здараецца чуць, што такі цуд людвісарскага мастацтва, як напрыклад "Гідра", быў нібыта дурылкай, якія наўпрост выстаўлялася на замкавым дзядзінцы для гасьцей. Насамрэч, канечне, пад такім дэкорам хаваецца жаданьне самарэпрэзэнтацыі, аднак і пэўнае імкненьне надзяліць гармату звышнатуральнаю сілаю.
"Гідра"