Szczob licha nieznaju dom Radziwiłłów

Nov 08, 2011 21:10

З гэтымі словамі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі асушыў келіх віна ў Альбанскім палацы 18 верасьня 1784 года. Тады навокал гарэлі ілюмінацыі, успыхвалі фэервэркі, тлумілася безьліч прыдворных. Гэта быў трыюмф Радзівілаў ... аднак ужо вельмі хутка для дому Радзівілаў прыйшлі няпростыя часы.

На якой мове прамовіў кароль? Падаецца, "szczob" выдае дыялект Берасьцейшчыны, адкуль паходзіў сам Панятоўскі. Цікава і прычына чаму кароль прамовіў па-тутэйшаму. Відавочна, як і вялізная "калёнія" зь сялянскіх хатак у Альбе, гэта была своеасаблівая гульня, у сутнасьць якой надзвычай цікава было б пранікнуць.

Захаваліся ўспаміны Станіслава Аўгуста аб прыёме ў Радзівілаў, якія б раіў пачытаць аматарам: http://pbc.biaman.pl/dlibra/docmetadata?id=4383&from=publication&

А вось так зараз выглядае астравок, на якім стаяў Альбанскі палац. Быў там крыху пазьней за Станіслава Аўгуста (7 кастрычніка 2011). Забаўна было пафантазіраваць у гэтым дзіўным месцы, ў такі дзіўны час аб славе дому Радзівілаў.










радзівілаўскі Нясьвіж

Previous post Next post
Up