Я сёньня сьвяткую Дзень Волі, а ўсе габрэі - Пэйсах. Для мяне гэтыя сьвяты аб'ядналіся ў адно і набылі нейкае агульнае значэньне.
Некалькі тысяч год таму габрэі выйшлі з Егіпту і атрымалі волю і сваю зямлю абяцаную. Гэтак жа беларусы 95 год адчулі сябе вольным народам, які мае права на сваю зямлю і дзяржаву. І мы маем - сваю краіну, вось толькі волі пакуль няма. І можа й нам таксама трэба прычакаць сорак год, пакуль пазбавімся рабства ўнутры сябе, калі ўрэшце народзіцца новае пакаленьне без кандалоў мінулага, вольнае і моцнае - беларускае.
***
На сьвяточнай вячэры ў мяне ўсё круціліся словы з песні Армстронга "Let my people go...". Я яе чула часта, але ніколі не прыслухоўвалася, каб зразумець словы. А тут раптам - гэта ж песня пра выхад габрэяў з Егіпта!
Са сьвятам усіх! :-)
Click to view