Карнавал з Sеpultura i Angra

Feb 07, 2016 14:00

Гэта афігець што такое.
Карнавал - традыцыйна вулічнае сьвята, з грамыханьнем усялякай папсы, напіваньнем півам, выпадковымі пацалункамі з незнаёмцамі і ўсялякім такім жывёльным адрывам, раскідваньнем сьмецьця па дарозе і засцаньнем усіх вуглоў і сьценаў (у Рыа і Сан-Паўлу гэта яшчэ і дэфіле школ самбы, але ў нас гэтай часткі няма). Сёлета на карнавал па факце аддалі ажно два тыдні. Наш мэр дужа цешыцца, што ладзіць найвялікшы вулічны фэстываль у сьвеце (не правярала, але прапаганда такая ідзе). На карнавал на пэўных маршрутах езьдзяць цягачы (па сутнасьці - рухомыя сцэны) з музыкамі і танцорамі, а за імі цягнуцца натоўпы - падпяваюць, танчаць, заліваюцца алкаголем і ўсячаскі радуюцца жыцьцю. Калі ў вас ё трохі грошай, можна не цягацца за машынамі, а заплаціць і тусіць на трыбуне - там тыпу спакайней, б і галота туды не прабярэцца (а значыцца і рабаўнікі). Тады цягачы будуць праплываць міма вас. Калі вы рокер, на чатыры дні для вас робіцца асобная рок-сцэна падалей ад цягачоў. Яшчэ можна сядзець дома, намагаючыся заглушыць грукат звонку нейкім чынам (затычкамі ў вушы ці сваёй музыкай). Можна падарожнічаць, зваліць на нейкі пляж, зноў-такі, калі грошы ё, тым больш што кошты на карнавал растуць.
Мы сёлета зьбіраліся зваліць да сястры ў яе новую глуш (яна нядаўна пераехала). Але тут высьветлілася, што на карнавал запрасілі (я не паверыла спачатку) банды Sеpultura i Angra! Гэта як... ну як бы на дажынкі запрасілі Ляпісаў. Уяўляеце такое?
Ну вось.
Металісты, як даўно вядома, самыя спакойныя і мірныя людзі - ніводнай сутычкі, толькі сяброўскі слэм. Паліцыя не адразу разумела, у чым прыкол. Быццам, бойка, і р-раз - няма, і забіраць нікога не трэба. А на карнавале звычайна боек досыць.

Здымач не бралі, вось, бадай, адзінае фота, з тэлефону новых знаёмых =)


ну і пакажу прыгожыя чужыя відосы, каб вы ўяўлялі, што гэта было такое:

image Click to view



А тут я нават трохі засьвяцілася на 3:32 з покерфэйсам. Але вы не падумайце, мы там таксама добра паскакалі.

image Click to view



P.S. Хадзілі пешкам з дому, накруцілі 12 км (зь іх два - за цягачом пад мэтал). Сьцёрла ногі ў вайсковых ботах з непрывычкі, напэўна. Пераходжу канчаткова на красоўкі, ну нафіг. Выйшлі з хаты а шостай вечара, вярнуліся а трэцяй ночы. Афігенскі крута, скажу я вам, прачынацца пасьля канцэрту без бадуна, бо не пілі. Стомленасьць знаёмая, у галаве нешта з канцэрту яшчэ гудзіць, збой у часе адчуваецца, а башка не баліць. А вы спрабавалі?

мэтал, карнавал

Previous post Next post
Up