Дзень Іеманжы

Feb 03, 2016 17:57

Калі хто не памятае, Іеманжа - нашая марская багіня. Калі ў існаваньні іншых бостваў я часам сумняюся, то ў яе веру, у нас асаблівыя стасункі, я ў яе прасіла мужа (вынік вядомы), ну і мушу дзякаваць, куды без таго.
2 лютага - заўжды ў нас дзень Іеманжы. Вялікае сьвята, хоць і афіцыйна не выходны.
А сёлета яшчэ і ў суботу, 30-га народ з суседняга пабярэжнага раёну зладзіў напярэдадні сьвята Маці водаў, акцэнтуючы ўвагу на тым, што падарункі Іеманжы мусяць быць экалягічнымі і не забруджваць мора-акіяны. Народ верыць, што яна любіць кветкі, расчэскі, люстэркі, каралі і ўсялякія іншыя ўпрыгожваньні, касметыку, духі (асабліва лавандавыя). Ну і ўсё гэта закідваюць ёй у мора, жадаючы агадзіць. Дык прапагандуем ідэю прыносіць ахвяры прыемныя і Іеманжы і рыбкам - толькі кветкі без абгортак ды ежу.

Само сьвята дужа прыгожае. Мы хадзіл без здымача, але былі добрыя фатографы, то цікаўныя могуць глянуць фотарэпартажы на фэсбуку тут і тут. А ў жж я падзялюся парай нашых здымкаў.












нават на лодцы пакаталіся, пашанцавала









А ў сам дзень Іеманжы зноў (ужо другі год) не паехалі да яе крама, бо сьвята карналізавалі (а сёлета яшчэ і за дзень а пачатку карнавала яно выпала) - гучная музыка, бухалава і натоўпы. усё адно прыгожа, ну але ж хацелася чагось больш камернага. То пайшлі на той самы бліжэйшы пляж.

Дарэчы, у першае сьвята Іеманжы пачалі нарэшце плаваць, і для першага разу зганялі па вадзе на суседні пляж і назад, 300 мэтраў у адзін бок. То пачатак пакладзены. Дарэчы, практычным шляхам высьветлілі, што плаваньне моцна дапамагае лячыць сьпіну.







Мы прыйшлі на пляж бліжэй да заходу, шмат хто ўжо, відаць, прынес свае падарункі Іеманжы раней, але не ўсе яна прымае. Тут ё такі сакрэт: ахвяры трэба прыносіць падчас прыліву, бо падчас адліву іх выкідае на бераг (прынамсі, з большай верагоднасьцю. Але мне ўвесь час думалася не пра адліў, а пра сувязь экалягічнасьці і такой вось адмовы.







сапраўды, нашто Іеманжы курыца, калі ў яе столькі рыбы, што яна і зь людзьмі дзеліцца?



Але заход, хоць і трохі зараньні, прыгожы быў. Зрэшты, як і звычайна.










Сёньня пачынаецца па факце карнавал (хоць насамрэч мерапрыемствы яшчэ з мінулай пятніцы ё), не ведаю пакуль, як ператрываем (бо дужа шумна за вокнамі, а значыць, і ў хаце), можа, застанемся тут пакуль да суботы, бо ў суботу абяцаюць Сэпултуру (Сэпултуру, на карнавале, Карл!).
Але ўжо атрымала цудоўнага пендзеля ад кіраўніка, то ёсьць чым заняцца. Можаце напісаць мне штось добрае, каб зматываваць на прадуктыўную працу, напрыклад.

карнавал, іеманжа

Previous post Next post
Up