Гучная нядзеля

Mar 22, 2015 18:00

На пляцы пад нашым домам нейкая дзіўная акустыка. Такое адчуваньне, што на нашым дзявятым паверсе ўсё чуецца яшчэ лепей, чым там, унізе. Насамрэч, не лепей, а прыкладна так сама, што не надта мяне суцяшае.

Для такіх неаматараў гучнай музыкі як мы, прыдумалі адмысловую службу, куды можна патэлефанаваць, паскардзіцца, і да парушальнікаў цішыні дашлюць паліцыю. Нават па нядзелях гэтая служба працуе. Сёньня давялося праверыць. Ну і вось што здарылася. Паліцыя прыехала апэратыўна, хвілінаў праз дзесяць, мушу прызнаць. А далей глядзіце самі:

image Click to view

карнавал

Previous post Next post
Up