Вось думка пра наяўнасць чагосці сапраўднага-аўтэнтычнага-сутнасці ў чалавеку. Ці ўсё ж чалавек -- тая цыбуліна без цэнтара, і толькі слой за слоем імкнецца скінуць з сябе, у пошуках чаго рэальнага, да якога не мае доступу ды і няма якога.
У рэчышчы хуткага выхаду на працы паспрабавала абазначыць, у чым я бачу сэнс i мэты псiхатэрапii: 1) аднауленне жыццёвасцi, магчымасць для клiента атрымаць доступ да сваiх сапраудных перажыванняу 2) цэласнае iснаванне 3) яснае бачанне, разуменне сiтуацыi.
З 12 верасня досыць нечакана i незапланавана выходжу на працу. Буду працаваць у метадонавай праграме, дыягностыка i вядзенне групы. Праца знаемая, не павiнна займаць шмат часу. Сама праграма досыць неадназначная, спрэчная. Аднак на мае меркаванне яна-такi мае права на iснаванне, ну i больш сумленна,чым выцiскаць за межы грамадства спажыуцоу ПАР.