Aug 21, 2014 15:27
Запрашаю на сустрэчу пад працоўнай назвай: "Свякроў-нявестка".
Каго:
-жанчын, чый сын ажаніўся. І ўсе добра, але... Вось пра гэтае "але".
-жанчын, што выйшлі замуж. І вось у мужа -мама.
Што можна прынесці на сустрэчу? Жаданне лепш зразумець сябе і іншы бок у адносінах "свякроў-нявестка"; жаданне палепшыць такія стасункі, калі яны зайшлі ў тупік, блізкія да яго; жаданне зразумець, як выбудоўваць такія стасункі, калі яны толькі пачынаюцца.На працягу трох гадзінаў будзе выдатная магчымасць вырашаць узнятыя пытанні, эксперыментаваць і вучыцца разумець. Арганізацыйны ўнесак 90 т.р. Звяртацца праз асабістае паведамленне, ці panizhuk@gmail.com.
праца