Jul 28, 2014 09:20
З чарговага кастрычніка распачынаю цыкл сустрэчаў "Гаворка пра сям'ю". Сустрэчы будуць адбывацца раз на тыдзень, цягам дзвюх гадзінаў у фармаце малой групы. Максімальная колькасць удзельнікаў - 8 чалавек. Кожны абірае сам, які вынік хоча атрымаць. Верагодна, камусьці будуць актуальнымі стабільнасць і спакой, а камусьці неабходныя рызыка ды запал. Добрыя стасункі, падтрымка, любоў - чаго не хапае менавіта табе? Група з'яўляецца міні-лабараторыяй, якая дазваляе даследаваць і трансфармаваць сябе і праз уласныя перамены - свае наваколле. Мары здзяйсняюцца!
Звяртацца праз прыватнае паведамленне, e-mail: panizhuk@gmail.com, ці па тэлефоне +375 29 2535564.