Яўрэйскае "зараз"

Dec 24, 2009 19:55

Не ведаю як у іншых рэгіёнах Беларусі, але на Магілёўшчыне выкарыстоўваюць такую прымаўку:
Твоё сейчас, как еврейское "зараз".

Адзін мой сябар ужыў гэтаю прымаўку ў чарговы раз і я не ўстрымаўся каб не задаць яму пытанне:
- І што яўрэйскага ў слове "зараз"?

Бедалага падвіс. Пасля сказаў, што гэта беларускае слова.

Цікава, адкуль магла пайсці такая прымаўка? У каго якія ёсць думкі?

Я думаю, што яе прыдумалі рускамоўныя ў дачыненні да яўрэяў, бо тутэйшыя яўрэі ў гарадах ўжывалі, збольшага, беларускую мову.
Previous post Next post
Up