З Новым годам, Грамада!

Dec 31, 2009 17:15

30 снежня. Вечарам а 20-00 сусед зверху ўключыў перфаратар (дазволена да 19-00 па закону ў будні дзень). У 22-30 пачаў стукаць малатком. Я пастукаў па батарэі, на што ён выказаўся незадаволена ў мой адрас, але так і не сціх грукаць. У 23-30 пачаў перасоўваць мэблю з аднаго кутка ў другі, у 1-00 пачаў сварыцца са сваёй жонкай пагражаючы ёй фізічнай расправай.

31 снежня. Днём пераходзіў вуліцу па пешаходнаму пераходу. Незадаволены "мэрседэс" прытармазіў і пасігналіў мне. Я на яго паглядзеў, а ён мне ў працяг паказаў сярэдні палец левай рукі і хуценька паехаў далей.

Потым я прыйшоў дамоў, а там суседзі вырашылі патравіць тараканаў (знайлі час) і ўвесь запах (з-за тако, што ЖЭУ ўжо паўгады не можа прачысціць вентыляцыйную сістэму) перакачаваў у маю кватэру. Ды такі моцны, што аж слёзы з вачэй ледзь не ідуць.

Сябры, у Новым годзе я хачу вам пажадаць, каб вы былі абаронены ад хамства і хамаў, шумных і п'яных суседзяў, не мелі ніякіх стасункаў з ЖЭЎ, былі здаровымі, прыгожымі і не забываліся на тое, што вакол вас жывуць людзі. :)))))

З НОВЫМ ГОДАМ!!!!!!!! Happy NEW YEAR!!!!!
Previous post Next post
Up