Atomic Heart

Mar 07, 2023 22:07

А нішто сабе мяккая сіла Расіі гэты ваш Atomic Heart. Як Red Alert, толькі пра харошых рускіх. Там дэманізацыя, тут рамантызацыя. Адначасова прыгадваюцца і фільмы Цімура Бекмамбетава з усюдыісным савецкім культурным кодам, і "Чернобыль" з Данілам Казлоўскім, і "На заре" ад "Восток", што лезла з усіх шчылін на YouTube разам з Doomer music тых жа добрых рускіх. А блізняткі, сэксі-балерыны з чырвонай зоркай на чале! (Sex sells.) А лакалізацыя на мовы свету! Вельмі своечасова (для рускіх). Мульт пра Машу адпачывае. 
Previous post Next post
Up