Лідар з ваенных у Беларусі

Jul 25, 2023 23:02

Камбінацыя з вызваленнем або "вызваленнем" Беларусі засяроджвалася ў канчатковым рахунку на вайсковай сіле ўнутры Беларусі. Да нядаўняга часу гэта азначала армію РБ. Калі яна падтрымае тых, хто прыйдзе вызваляць або "вызваляць", то гэта і вызначыць вынік. Цяжка не паказаць пальцам, але калі ў Пуціна ёсць харызматычны ваенны канкурэнт, то ва ўмовах зануранасці Беларусі ў расійскую інфапрастору і інфапавестку з усімі праслаўленнямі "аркестрантаў" і "нашых" на Данбасе, харызматычным ён будзе і ў Беларусі. Астатняе - справа тэхнікі.

UPD: Не забывайце, краіна з якой часткі свету - бенефіцыяр вызваленчага паходу звонку. З ёй яшчэ баяцца непасрэдна пікіравацца ва Украіне, але пра яе ж забываюць, кажучы пра вызваленчы паход у Беларусь. То-бок, поспех паходу залежыць ад нейтральнасці або пасіўнасці, а мо нават ад актыўнай дапамогі гэтай самай краіны.
Previous post
Up