* * *

Nov 24, 2014 10:02

За выходныя прачытаў 3 тамы "Гараваткі" Кастуся Акулы. І цяпер здаецца, што я во тут пайшоў на работу, а тамака дома з пад канапы вылез паляк і пачаў наладжваць сваю адміністрацыю: забраў пад панскі прыгнёт ката, адрэзаў сабе лепшай "зямлі" з канапай і целікам ды нарабіў у кактусы. Ну нічога, хай сабе, кот дык точна не схудаіць да абеда. Абедам жа ( Read more... )

кніжнае

Leave a comment

Comments 14

yozas_gubka November 24 2014, 07:50:58 UTC
цябе проста чытаць нельга

Reply

vital_rudak November 24 2014, 07:56:42 UTC
вот іспорціў такую мітафару.

Reply


bielameta November 24 2014, 07:59:00 UTC
Чакаю на справаздачу, каго ты там па абедзе пшымусіш, а каго пшыдушыш :) Трымаю пальцы крыжыкам за ката :))

Reply

vital_rudak November 24 2014, 08:03:53 UTC
Кот - першы кандыдат на "пшыдушыць" верняк!))

Reply


lada_aleinik November 24 2014, 15:47:40 UTC
Віталь, Вы мой любімы пісацель!)

Reply

vital_rudak November 24 2014, 16:10:55 UTC
І гэта я яшчэ і пісаць не пачаў:))

Reply


aurochset November 24 2014, 16:32:18 UTC
Ого! 3 тамы за 2-3 дні? Хуткасьць выдатная!

Цікавая ў Вас класіфікацыя кніжак, мне вельмі спадабалася! Але я, на жаль, ёй не паслугуюся, бо і чытаю паменей Вашага, я неяк па-расейску мастацкія кніжкі не чытаю зусім апошнія 20-25 гадоў, чакаю покуль вартае перакладуць на беларускую, калі не перакладаюць, значыць і чытаць няварта (гэта мая філасофія, нікога не змушаю).

Reply

vital_rudak November 24 2014, 16:46:58 UTC
Дык жа зіма, вечары доўгія, рабіць няма чаго, чаму б не пачытаць. Да трэцяй ночы ўсё адно заснуць ніяк не магу.)

"калі не перакладаюць, значыць і чытаць
няварта".

Эх, каб жа так было. І паўпрацэнта вартага не перакладаюць. Чытаю на чатырох мовах, дык больш менш хапае цікавага.

Reply

aurochset November 24 2014, 17:09:30 UTC
Ну я і кажу ж, што Вы чытаеце больш, я шмат таго што ўжо паперакладана і тое не прачытаў. Так што паважаю, што шмат чытаеце дый яшчэ й на чатырох мовах!

Reply

vital_rudak November 24 2014, 17:13:48 UTC
Бо лайдак, дык часу хапае. На чатырох то гэта так, када, што яны ўсе славянскія толькі.)

Reply


piotr_pustata November 24 2014, 19:31:33 UTC
Усіх можна чытаць, абы ведалі, пра што пішуць. Во, сабе пазначыў, мо калі і Акулу гэтага пачытаю.

Reply

vital_rudak November 24 2014, 19:57:41 UTC
Не зашкодзіць, анягож. Гэты і праўда ведаў.

Reply


Leave a comment

Up