* * *

Nov 24, 2014 10:02

За выходныя прачытаў 3 тамы "Гараваткі" Кастуся Акулы. І цяпер здаецца, што я во тут пайшоў на работу, а тамака дома з пад канапы вылез паляк і пачаў наладжваць сваю адміністрацыю: забраў пад панскі прыгнёт ката, адрэзаў сабе лепшай "зямлі" з канапай і целікам ды нарабіў у кактусы. Ну нічога, хай сабе, кот дык точна не схудаіць да абеда. Абедам жа я прыду і ўсіх вызвалю. А як хто ўжо нізахочыць, тады таго пшымусім. А каго ні пшымусім, таго пшыдушым. Во якая модная шызафрэнія... Карацей, чытво заборыстае, усім рэкамендую. Хаця не, ціху, сам яшчэ не разабраўся. Ці то чытанка такая харошая, што амаль тры дні не выхадзіў з "запою", ці ўся штука ў тым, што напісана нашай паўночна-заходняй гаворкай і пра мае родныя мясціны? Чорт яго знаіць, мне б яшчо пару класаў навукі, каб скумекаць. Пачытайце самі, толькі памалу. Хаця сам я дык з ацэнкай кніжак троху разабраўся. Дачытаў да канца - значыць "чытаць можна". Ёсць чуйка, што змог бы чытаць тое самае па-руску, - кніжка "вашчэ зая*ісь". Ну а як віджу, што змог бы ходацца з ёй і па-польску, - гэтта тады ня мені, чым "шэдэўр". Што сказаў дык сам ніпаняў, алі ніхай тут будзіць.

П.с. Хаця вуньдзіка ў фацэбоке каторы дзень пішуць, што чытаць можна ўсё, абы аўтар быў не кумуніст. Ну нізнаю, бацька - такі нястыднік - як мяне рабіў, дык тады тэж яшчэ ў парціі састаяў. Што ж мне цяпер і ня жыць саўсім, ці як?

кніжнае

Previous post Next post
Up