* * *

Nov 24, 2014 10:02

За выходныя прачытаў 3 тамы "Гараваткі" Кастуся Акулы. І цяпер здаецца, што я во тут пайшоў на работу, а тамака дома з пад канапы вылез паляк і пачаў наладжваць сваю адміністрацыю: забраў пад панскі прыгнёт ката, адрэзаў сабе лепшай "зямлі" з канапай і целікам ды нарабіў у кактусы. Ну нічога, хай сабе, кот дык точна не схудаіць да абеда. Абедам жа ( Read more... )

кніжнае

Leave a comment

aurochset November 24 2014, 16:32:18 UTC
Ого! 3 тамы за 2-3 дні? Хуткасьць выдатная!

Цікавая ў Вас класіфікацыя кніжак, мне вельмі спадабалася! Але я, на жаль, ёй не паслугуюся, бо і чытаю паменей Вашага, я неяк па-расейску мастацкія кніжкі не чытаю зусім апошнія 20-25 гадоў, чакаю покуль вартае перакладуць на беларускую, калі не перакладаюць, значыць і чытаць няварта (гэта мая філасофія, нікога не змушаю).

Reply

vital_rudak November 24 2014, 16:46:58 UTC
Дык жа зіма, вечары доўгія, рабіць няма чаго, чаму б не пачытаць. Да трэцяй ночы ўсё адно заснуць ніяк не магу.)

"калі не перакладаюць, значыць і чытаць
няварта".

Эх, каб жа так было. І паўпрацэнта вартага не перакладаюць. Чытаю на чатырох мовах, дык больш менш хапае цікавага.

Reply

aurochset November 24 2014, 17:09:30 UTC
Ну я і кажу ж, што Вы чытаеце больш, я шмат таго што ўжо паперакладана і тое не прачытаў. Так што паважаю, што шмат чытаеце дый яшчэ й на чатырох мовах!

Reply

vital_rudak November 24 2014, 17:13:48 UTC
Бо лайдак, дык часу хапае. На чатырох то гэта так, када, што яны ўсе славянскія толькі.)

Reply

aurochset November 24 2014, 17:22:18 UTC
Усё адно, малайчына! Я неяк таксама спрабаваў прачытаць тоўстую кніжку на польскай мове, але нешта часта ў слоўнік лазіў, а ён такі нязручны тоўсты польска-беларускі, можа бачылі, было неяк мне нязручна чытаць, да паловы дачытаў і кінуў, можа і дарма, што не паўпіраўся далей. Але ж гэта было ў даінтэрнэтавую эру, цяпер можа было б і хутчэй чытаць з хуткім пошукам невядомага слова па навядзеньні курсорам, але ўжо нешта імпэту ранейшага няма чытаць.

Reply

vital_rudak November 24 2014, 17:37:44 UTC
Так, у гэтай справе галоўнае перацярпець як дзе цяжка і адкрываецца "другое дыханне".

Reply


Leave a comment

Up