#аПоехали в Глубокое, альбо пілотнае падарожжа ў аднапавярховую Беларусь

Nov 06, 2014 19:23

Нягледзячы на мае нярэдкія і настойлівыя парады, ня ўсе ж яшчэ былі ў Глыбокім, так? Ясен ня ўсе. Ну хоць на відэа гляньце, штоле. Тут мальцы сабраліся і пачалі на выходных ганяць па Беларусі. Такі сабе днішчатур лайт, па-хіпстарску. Годны занятак. Тым больш, што мэтай першага падарожжа стала маё Глыбокае. Увыніку атрымаўся даволі жывы фільм хвілін на 25. Можна зазырыць. А потым і пакрытыкаваць.

Частка першая. Па дарозе ў Глыбокае.

image Click to view



Частка другая. Глыбокае. Мосар. Парыж.

image Click to view



Вооось неяк так. Не хапіла мне Глыбокага, ой не хапіла. За дзень там можна столькі цікавага знайсці. У аўтараў не дужа атрымалася. Ды і памылкі ўсякія рэжуць вокі ды вухі. Чаго варты адзін толькі эпічны фэйл з Напалеонам, які хваліў Глыбоцкі касцёл. Хваліў та ён можа і хваліў, але касцёл ў кадры яўна не той, камеру трэба было павярнуць на 180 градусаў. Рэдактара б мальцам добрага, цаны б ім не было. А ўвогуле, крытыкаваць Глыбокае ніхто ня смеіць!!11 Сьвятла ім на вуліцах мала, відзіце лі! :) Ну хоць пра згушчонку добра казалі, гэта плюс. Кароча, для першага разу сыйдзіць, дзякуй аўтарам. Наступны выпуск дакладна пагляджу. І не толькі таму, што ён пра Рагачоў. Хаця, каго я падманваю... :)

Глыбокае über alles!, згушчонка, #аПоехали

Previous post Next post
Up