Кропкі над Ё

Nov 13, 2014 10:16

Вось за што я люблю "Аліварыю", дык гэта за аператыўнасць. Навінкі ад гэтага бровара даязджаюць да сталіцы Палесся прыкладна ў 16 разоў хутчэй, чым навінкі ад "Лідскага". Але пры ўсёй лаяльнасці... Кароча, паспытаў я гэта ваша "Каляднае" ўчора. Ну тое, што на траўках. І нават цяпер яшчэ не да канца зразумеў, што піў: херовенькі напой, які нечым няўлоўна нагадвае піва, ці харошую прыправу для рыбы? Пэўна, больш браць ня буду. Хаця дзяўчатам і да т.п. павінна спадабацца.



І вось што. Піва цемнае. цЕмнае, блеаць. Схадзіце хто там бліжэй пераключыце іх дызайнеру раскладку.
Previous post Next post
Up